Станіслаў Нарушэвіч (сын Паўла)
(пам. 1589) кашталян амсьціслаўскі і смаленскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Станіслаў Нарушэвіч (? — 1589) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян амсьціслаўскі (1580—1588) і смаленскі (з 1588).
Валодаў мястэчкамі Круглае ў Аршанскім і Відзы ў Браслаўскім паветах, маёнткамі ў Берасьцейскім і Падляскім ваяводзтвах. Трымаў Рэжыцкую і Люцынскую дзяржавы.
Remove ads
Біяграфія
Прадстаўнік шляхецкага роду Нарушэвічаў гербу «Вадвіч», сын Паўла. Меў брата Мікалая Яна.
Быў спраўцам Гарадзенскага староства ў 1563, цівуном віленскім з 1564. Кальвініст, падтрымліваў групоўку Радзівілаў. Падпісаў акт Люблінскай уніі (1569)[1].
Першы раз ажаніўся з князёўнай Марынай Палубінскай, другі — з Камаеўскай. Ад другога шлюбу меў дачок Барбару (каля 1580 — 1627), якая выйшла за ваяводу віленскага Януша Тышкевіча, і Крыстыну, якая была замужам за ваяводам менскім Янам Пацам.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads