Касьцёл Адшуканьня Сьвятога Крыжа (Жырмуны)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцёл Адшуканьня Сьвятога Крыжа — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Жырмунах. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, каля прастакутнага сквэру, які адасабляе касьцёл ад забудовы. Дзее. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Адшуканьня Сьвятога Крыжа | |
![]() Касьцёл Адшуканьня Сьвятога Крыжа | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Жырмуны |
Каардынаты | 54°1′14.65″ пн. ш. 25°13′15.28″ у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Аўтар праекту | Ян Падчашынскі[d] |
Дата заснаваньня | 1789 |
Статус | Ахоўная зона |
Касьцёл Адшуканьня Сьвятога Крыжа на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Адшуканьня Сьвятога Крыжа |
Утварае адзіны ансамбль з драўлянай званіцай і бутавай агароджай з цаглянай брамай.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першы касьцёл у Жырмунах заснавалі ў 1437 годзе з фундацыі тагачаснага ўладальніка маёнтку Войцеха Кучука. У сярэдзіне XVІ ст. пры касьцёле дзеяла альтарыя.
У 1624 годзе Ян Завіша, ваявода віцебскі, і яго жонка Ганна з Трызнаў збудавалі новы драўляны касьцёл, кансэкраваны пад тытулам Найсьвяцейшай Панны Марыі. Аднак у вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў акупанты зьнішчылі сьвятыню. У 1667—1673 гадох Алаіз Кунцэвіч збудаваў новы драўляны касьцёл. 20 сакавіка 1667 году Альжбета з Тышкевічаў ахвяравала касьцёлу кроплі крыві Пана Езуса, прывезеныя з Рыму яе братам біскупам віленскім Юрыем ад Папы Урбана VIII. У 1674 годзе сьвятыню кансэкраваў біскуп суфраган Мікалай Слупскі, у ягонай візыце адзначаецца цудоўны абраз Найсьвяцейшай Панны Марыі, зьмешчаны ў алтары касьцёла.
У 1788—1789 гадох князь Станіслаў Радзівіл разам з жонкай Каралінай фундавалі будаваньне драўлянага касьцёла, які захаваўся да нашага часу. Новы касьцёл збудавалі на месцы папярэдняга паводле праекту архітэктара Яна Падчашынскага і кансэкравалі пад тытулам Адшуканьня Сьвятога Крыжа. Пры касьцёле дзеялі парафіяльная школа і шпіталь.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Жырмуны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць.
Найноўшы час
У 1939 годзе колькасьць парафіянаў дасягала 4000 чалавек. Да парафіі належала хатняя араторыя ў палацы Радзівілаў у суседнім фальварку.
За савецкім часам набажэнствы ў касьцёле не перапыняліся.
Remove ads
Архітэктура
Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі клясыцызму. Да асноўнага падоўжанага зруба, які пераходзіць у 5-гранную апсыду, далучаюцца бакавыя крылы трансэпта, што надае будынку крыжовы плян. 2-схільны гонтавы дах выходзіць на галоўны фасад трыкутным франтонам, які разам з 2 мураванымі калёнамі глыбокай лёджыі стварае своеасаблівы портык, завершаны 8-гранным барабанам з крыжам над пакатым шатровым пакрыцьцём. Імкненьне ўвасобіць у дрэве формы мураванай архітэктуры выявілася ў аркавай форме аконных праёмаў, імітацыі пілястраў у іх прасьценках, вылучэньні шалёўкай фрызавай часткі фасадаў.
Унутраная прастора, перакрытая роўнай падшыўнай стольлю, падзяляецца калёнамі дарычнага ордэра на 3 нэфы, цэнтральны зь якіх значна шырэйшы за бакавыя. У цэнтральны нэф аркадамі адкрываюцца бакавыя галерэі і арганныя хоры на чатырох дарычных мураваных калёнах. Інтэр’ер аздабляюць 4 каменныя алтары. Асноўны плястыка-дэкаратыўны акцэнт малітоўнай залы — галоўны алтар, выкананы ў клясычным стылі калянадай з антаблемэнтам такога ж дарычнага ордэра. Галоўны алтар і два бакавыя ўтвараюць адзіную 1-ярусную шматкалённую кампазыцыю карынцкага ордэра з разьбяным Укрыжаваньнем у цэнтры, абразом Езуса Ўваскрослага ў левым алтары і Ўнебаўшэсьця Езуса ў правым. Паміж алтарамі месьцяцца разьбяныя паліхромныя фігуры Сьвятога Станіслава біскупа і Сьвятога Казімера. Алтар з абразом Маці Божай Ласкавай з шматлікімі вотамі зьмяшчаецца ў паўночнай капліцы трансэпта — чатыры злучаныя мураваныя калёны дарычнага ордэра нясуць антаблемэнт, у мэтопах якога знаходзяцца выявы Мук Хрыста. У касьцёле захоўваюцца абразы XVIII ст. «Маці Божая Ларэтанская» і «Сьвятая Кацярына».
Налева ад касьцёла месьціцца драўляная каркасная 2-ярусная званіца. Комплекс атачае невысокая бутавая агароджа з 3-пралётнай уваходнай брамай, цаглянай і атынкаванай[1].
Remove ads
Галерэя
Гістарычная графіка
- Старая графіка
- Званіца, 1893 г.
- Плябанія, 1928 г.
- Плян плябаніі, 1928 г.
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- каля 1900 г.
- 1906 г.
- 1907 г.
- 1915—1918 гг.
- Галоўны алтар, 1939 г.
- Алтар Маці Божай, 1939 г.
- Амбон, 1939 г.
- Келіх і крыж, 1939 г.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- З боку апсыды
- Інтэр’ер
- Алтар
- Хоры
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads