Станіслаў Сьцефановіч

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Станіслаў Сьцефановіч (нар. 15 жніўня 2004 году) — беларускі футбаліст, нападнік сталічнага «Юні Ікс Лабс».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Выхаванец сталічнага РУАР. Улетку 2021 году далучыўся да салігорскага «Шахцёра», дзе пачаў гуляць за клюбны дубль. На пачатку 2023 году быў выпраўлены ў петрыкаўскі «Шахцёр», то бок фарм-клюб салігорскай каманды. У складзе новай камандзе дэбютаваў 2 красавіка 2023 году ў матчы супраць койданаўскага «Арсэналу», зьявіўшыся на полі ў другой палове сустрэчы. Першы гол улучыў 1 траўня у браму «Макслайну», адзначыўшыся дублем. Улетку вярнуўся ў салігорскую дружыну, дзе ў матчы Кубка Беларусі супраць «Івацэвічаў» трапіў у заяўку. Пасьля зноў вярнуўся ў Петрыкаў[2]. Цягам сэзону быў адным зь лідэраў каманды, паклаўшы на свой рахунак 12 гадоў[3].

У студзені 2024 году прыяднаўся да салігорскага «Шахцёра», зь якім пачаў рыхтавацца да новага сэзону[4]. Запачаткаваў сваю кар’еру ў салігорскім клюбе 10 сакавіка ў матчы чвэрцьфіналу Кубка Беларусі супраць жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ», зьявіўшыся на 81-й хвіліне. У красавіку таксама пачаў абараняць колеры клюбу «Шахцёр-2», як пачаў называцца петрыкаўскі «Шахцёр». Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 14 красавіка ў матчы супраць мазырскай «Славіі». Перад пачаткам сэзону 2025 году прыяднаўся да першалігавага «Юні Ікс Лабс».

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads