Івацэвічы (футбольны клюб)
беларускі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Івацэвічы» — беларускі футбольны клюб з Івацэвічаў. З 2018 году выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі. Хатнія матчы клюб ладзіць на стадыёне Кляноўка-Арэна, які быў адкрыты ў 2017 годзе.
Remove ads
Гісторыя
Клюб быў закладзены ў 2010 годзе. «Івацэвічы» доўгі час выступалі толькі на аматарскім узроўні, беручы ўдзел у першынстве Берасьцейскай вобласьці. У 2011 годзе каманда была першай у зоне «Усход», але ў фінальных матчах саступіла. У 2016 годзе ў Кубку Рэгіёнаў «Івацэвічы» дасягнулі фіналу, дзе перамаглі «Золак» з Круглага Магілёўскае вобласьці зь лікам 2:0[1]. Аднак, паводле выраку АБФФ вынікі былі ануляваныя праз удзел у складзе івацэвічцаў Дзьмітра Пятроўскага, які ў свой час меў прафэсійныя кантракты з клюбамі «Слонім», «Хваля» і «Баранавічы»[2]. Згодна з рэглямэнтам, гульцы, якія калі-кольвек мелі дачыненьне да прафэсійных клюбаў, ня могуць браць удзел у розыгрышах Кубка Рэгіёнаў.
У канцы 2017 году ў горадзе, нарэшце, быў пабудаваны стадыён Кляноўка-Арэна, які дазволіў мясцовай камандзе прымаць гульні рэспубліканскіх спадорніцтваў. У тым ліку дзякуючы гэтаму, кіраўніцтва клюбу пастанавіла заявіцца ў 2018 годзе ў Другую лігу. У красавіку галоўным трэнэрам клюбу стаў Вадзім Бяленка, які да таго ўжо працаваў быў у клюбах «Хваля» і ЮАС, апошні зь якіх здолеў прасунуць у Першую лігу за год да далучэньня да «Івацэвічаў»[3]. Клюб адразу стаў паказваць неблагія вынікі, фінішаваўшы ў 2018 і 2019 гадах на 5 і 7 радку адпаведна. Пасьля аб’яданьня абласных чэмпіянатаў з Другой лігай «Івацэвічы» двойчы прасоўваліся ў фінальны этап Берасьцейскага дывізіёну, але двойчы ім бракавала прасунуцца далей у плэй-оф лігі.
У чэрвені 2023 году клюб у розыгрышы Кубка Беларусі здолеў выбіць першалігавую «Воршу», дзякуючы чаму ўпершыню дасягнуў 1/16 фіналу[4]. Тым ня менш, у наступным раўндзе «Івацэвічы» саступілі з буйнім лікам 1:6 салігорскаму «Шахцёру».
Remove ads
Статыстыка
Чэмпіянат і Кубак Беларусі
Remove ads
Галоўныя трэнэры
- Вадзім Бяленка (2018—2019)[5]
- Дзьмітры Абакумаў (2019—2020)
- Дзьмітры Мілеўскі (з 2020 году)
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads