Станіслаў IV Кішка
(1584—1626) біскуп жамойцкі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Станіслаў Кішка (каля 1577 — 17 лютага 1626) — рэлігійны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Рэфэрэндар вялікі літоўскі (з 1615), біскуп жамойцкі (з 1618).
Remove ads
Біяграфія
З магнацкага роду Кішкаў гербу «Дуброва», сын Станіслава, ваяводы амсьціслаўскага, і Альжбеты з Сапегаў. Меў брата Януша.
Паходзіў з пратэстанцкай радзіны. У маладосьці ажаніўся з Соф’яй Канстанцыяй, дачкой ваяводы берасьцейскага Крыштапа Зяновіча. Аднак каля 1608 узяў роспуст з жонкай (яна потым паўторна выйшла за Аляксандра Слушку), перайшоў у каталіцтва і зрабіўся манахам.
4 красавіка 1615 атрымаў урад рэфэрэндара, а 26 лістапада 1618[1] — намінацыю на біскупа жамойцкага. Дзяяч Контрарэфармацыі (у ліку вернутых ім у каталіцтва быў і яго глуханямы ад нараджэньня бацька)[2].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads