Стара Тура
мястэчка ў Славаччыне From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Стара Тура (па-славацку: Stará Turá, па-вугорску: Ótura, па-нямецку: Altturn) — места ў заходняй Славаччыне, на паўднёвым захадзе Трэнчынскага краю. Знаходзіцца за 12 км на захад ад раённага цэнтру Новэ Места над Вагам, за 99 км на поўнач ад Браціславы. З чэскага боку мяжуе з Паўднёвамараўскім краем. Насельніцтва — 10291 чалавек (2005).
Remove ads
Геаграфія
Ляжыць на чэска-славацкім памежжы ў паўночнай частцы Мыяўскага плато, непадалёк ад Малых і Белых Карпатаў. Разам з ваколіцамі Стара Тура адносіцца да Падяварніцкага копаніцкага гістарычнага рэгіёну.
Парзь места працякае ў паўночна-паўднёвым напрамку směrem ручай Трысьце, які пасьля Чахціцкага замку ўпадае ў раку Дудваг.
Мінуўшчына
Першыя пісьмовыя згадкі пра Старую Туру датаваныя 1392 рокам, калі яна згаданая ў дароўчым лісьце караля Жыгімонта як паселішча, належнае Чахціцкаму замку, якім на той час валодаў Сьцібар са Сьцібарыц. У складзе замкавых уладаньняў Стара Тура знаходзілася ажно да зьнікненьня фэўдалізму ў Вугоршчыне.
У 1467 року кароль Мацей Корвін за дапамогу пры арышце Яна Швэглы надаў Старой Туры статус падданскага мястэчка (опідуму), што дало штуршок яе разьвіцьцю. Прывілеем жыхары мястэчка былі вызваленыя ад сплаты трыдзясятку і іншых падаткаў ва ўсіх частках вугорскай кароны. Надалей гэты прывілей некалькі разоў пацьвярджалі іншыя валадары Вугоршчыны.
Паколькі бедныя глебы былі няздольныя пракарміць насельніцтва, старатуране займаліся вырабам і продажам драўляных тавараў. Акрамя традыцыйнай вытворчасьці, якая захавалася да цяпер, неабходна таксама згадаць сапожнікаў, кажушнікаў, млынароў, сталяроў, токараў, кавалёў і ганчароў. Стара Тура мела млыны, пральні, кузьню, бровар, тут вырошчвалі шафран і выраблялі паперу. З каровінага малака старатуране выраблялі топленае масла. Тутэйшыя жыхары сталі заснавальнікамі брынзавай вытворчасьці ў Славаччыне.
У 1848 року места было амаль цалкам зьнішчанае пажарам.
Remove ads
Турыстычная інфармацыя
- Капліца Сьвятога Крыжа (1820)
- Эвангельскі збор (2 палова XVIII стагодзьдзя)
- Старая вежа на могілках — г.зв. гусіцкая вежа (1569)
- Рыма-каталіцкі касьцёл Унебаўзяцьця Панны Марыі (1758)
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Крысьціна Роева (1860—1936), эвангельская пісьменьніца і рэдактарка
- Віліям Клімачэк (1958), драматург
Партнэрскія месты
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads