Стары Двор (Падляскае ваяводзтва)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ста́ры Двор (па-польску: Stary Dwór, на мясцовай беларускай гаворцы: Ста́ры Двор, Дворы́ско[1]) — невялікі хутар, афіцыйна прысёлак вёскі Тарнаполь ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараўка.
Разьмяшчаецца на ўзьбярэжжы Семяноўскага вадасховішча. Улетку дзейнічае тут Турыстычна-адпачынкавы і культурны асяродак Стары Двор[2].
Remove ads
Насельніцтва
Жыхары вёскі этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Семяноўка[3]).
Гісторыя
Гісторыя Старога Двору цесна зьвязаная з фальваркамі ў Луцы і Тарнаполю. Пасьля 1787 году, калі маёмасьць набыў Ян Валянцін Вянгэрскі(pl), збудаваў ён новую сядзібу на месцы сёньняшняга Старога Двору. У 1907 годзе сядзіба была купленая мужыком Міколам Рыгаровічам, які і пасяліўся ў ёй[4]. У міжваенны пэрыяд Стары Двор прыналежаў да гміны Тарнаполь (адміністрацыя гміны знаходзілася ў Луцы Ваўкавыскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 5 жыхароў (усе праваслаўныя беларусы)[5]. Зараз у Старым Дворы пражывае Іван Рыгаровіч зь сям’ёй — унук Міколы Рыгаровіча[4]. Побач з хутарам будуецца шмат дачаў.
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads