Стары Дзедзін

вёска ў Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Стары́ Дзе́дзін[1] — вёска ў Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласьці, на правым беразе ракі Асьцёр, за 4 км на поўнач ад шашы Р43. Стары Дзедзін уваходзіць у склад Кісялёвабудзкага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

У 1926 годзе жыхар вёскі Трафім Гуткоў адкапаў на ўласным полі гарлач з манэтамі. Скарб аказаўся найкаштоўнейшай знаходкай грошай на тэрыторыі Беларусі ўсіх часоў. Паводле дасьледаваньня, час закапаньня быў ацэнены прыблізна ў прамежку 980—985 гадоў. Гэты час лічыцца прыкладнай датай заснаваньня Старога Дзедзіну[2].

У 2010 годзе на беразе ракі Асьцёр адбыліся археалягічныя раскопкі, падчас якіх былі знойдзеныя аскепкі керамічных вырабаў. Паводле ацэнак навукоўцаў, людзі жылі ў гэтых мясьцінах ужо 7 тысячаў гадоў таму, што робіць паселішча на месцы цяперашняга Старога Дзедзіну адным з найстаражытных на тэрыторыі Беларусі нароўні зь Юравічамі і Бердыжам[2].

Remove ads

Насельніцтва

  • 2010 год — 184 чалавекі
  • 1999 год — 234 чалавекі

Вядомыя выхадцы

Крыніцы і заўвагі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads