Стасеўка (Магілёўская вобласьць)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ста́сеўка[1] — вёска ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласьці. Стасеўка ўваходзіць у склад Вішнёўскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
У 1844 годзе вёска, 25 двароў, 213 жыхароў, у складзе памешчыцкага маёнтку Каралеўская Слабада Бабруйскага павету Менскай губэрні. У 1909 годзе налічвалася 909 жыхароў, 110 гаспадарак. У 1913 годзе адчыненая земская школа. У 1930 годзе арганізаваны калгас «На варце», меліся кузьня ды млын. У 1986 годзе цэнтар калгасу імя Фрунзэ. Ёсьць майстэрні па рамонце сельскагаспадарчай тэхнікі, цэх па вырабе кошыкаў ды мётлаў, лесапільня, сярэдняя школа, фельчарска-акушэрскі пункт, бібліятэка, аддзяленьне сувязі, ветучастак, 2 крамы. Дом культуры, АТС, КБО.
Каля ўсходняй ускраіны вёскі знаходзіцца Стасеўскае радовішча пяскоў (пэрспэктыўныя запасы 27,3 млн м³).
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 254 жыхары
- 2007 год — 338 жыхароў, 157 двароў[2]
- 1999 год — 387 жыхароў
Пляніроўка
Пляніроўка вёскі квартальная: дзьве галоўныя вуліцы арыентаваныя шыротна, уздоўж ракі, забудаваны двухбакова пераважна драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Славутасьці
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads