Судзівой

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Судзівой (Жадзівой) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Судвой.

Паходжаньне

Судзівой — імя славянскага паходжаньня, якое ўтварылася ад праславянскага *sǫditi 'судзіць' і *vojь 'ваяр'[1].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: domini Stanislai Szadzywoiewicz (16 ліпеня 1502 году)[2].

Носьбіты

  • Судзівой зь Яроціна (1249/1250—1305/1306) — дзяржаўны дзяяч Каралеўства Польскага, ваявода познанскі
  • Судзівой Чарнкоўскі (? — па 1352) — дзяржаўны дзяяч Каралеўства Польскага, кашталян накельскі
  • Судзівой Палука (? — па 1405) — дзяржаўны дзяяч Каралеўства Польскага, ваявода каліскі
  • Судзівой Астрарог (? — 1441) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага, ваявода познанскі, браў удзел у выправе вялікага князя літоўскага Вітаўта (бітве на Ворскле)
  • Судзівой Валімонтавіч (? — каля 1460) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, намесьнік смаленскі і ковенскі, канцлер вялікі літоўскі, кашталян віленскі
  • Судзівой Главач Ляжэнскі (? — 1466) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага, рыцар вялікага князя літоўскага Вітаўта, ваявода серадзкі
  • Судзівой з Хехла (? — 1476) — польскі гісторык і гуманіст, адзін зь інфарматараў Яна Длугаша
  • Судзівой Тэнчынскі (? — 1479) — дзяржаўны дзяяч Каралеўства Польскага, сакратар каралеўскі, рэктар Кракаўскай акадэміі
  • Судзівой Чарнкоўскі (? — 1499/1500) — дзяржаўны дзяяч Каралеўства Польскага, ваявода познанскі і каліскі, кашталян гнезьненскі і сантоцкі
  • Судзівой Чарнкоўскі (? — 1532/1534) — дзяржаўны дзяяч Каралеўства Польскага, кашталян прэменцкі
  • Судзівой Драгічанскі (? — 1532/1534) — дзяржаўны дзяяч Каралеўства Польскага, кашталян любачаўскі
  • Мацьвей і Кузьма Судзівоевічы (Matwiey a Kuzma Sudziewoiewiczy) — жыхары Гарадзенскага павету, якія ўпамінаюцца ў 1558 годзе[3]

Судвоі (Sudwoj) — літоўскія шляхецкія роды зь Віленскага, Лідзкага і Ашмянскага паветаў[4].

Судвоі (Sudwoj) гербу Пагоня — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[5].

Судзіваевіч (Sudiwojewicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[6].

У 1525 годзе ўпаміналася пустаўшчына Судзівоеўшчына (Судивоевщина) каля Опсы[7].

На гістарычнай Троччыне існуе вёска Судвоі. Назву Судвоішкі маюць вёскі на гістарычных Ковеншчыне і Троччыне.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads