Судзівой Валімонтавіч
(пам. каля 1460) намесьнік смаленскі, кашталян віленскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Судзівой Валімонтавіч (Сандзівой; ? — каля 1460) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Намесьнік смаленскі (у невядомы дакладна час паміж 1441 і 1448), намесьнік ковенскі (1450—1451), канцлер вялікі літоўскі (1441), кашталян віленскі (1451 — не пазьней за 1458)
Remove ads
Імя
Гісторык Павал Урбан зьвяртае ўвагу на тое, што Судзівой — стараславянскае імя яшчэ паганскіх часоў[1]. Мовазнаўца Паўла Чучка(uk) ставіць імя Судзівой побач з імём Будзівой[2].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Sudiwogii Wolymunthowycz (1 верасьня 1431 году)[3]; Sudzywoy Wolnuntowicz (15 траўня 1432 году)[4]; Sandiwogii Wolymunthowicz [sigilla] (Sandiwogius Wolymunthowicz[5]; 20 студзеня 1433 году)[6]; Sudziwoy Wolimuntowicz (27 лютага 1434 году)[7]; Sandzilbogio Wolimuntowicz (1441 год)[8]; панъ Судывой (1441—1443 гады)[9]; pan Sudzywoy namyesnyk Kowyensky (1451 год); панъ виленский панъ Судивой (8 студзеня 1452 году)[10], Sudywogius castellanus Vilnensis (1452 год); Dominos Sandiwogius castellanus Vilnensis (1459 год)[11]; Sudywoy, Sudiway, Sudway, Sudewoye, Судивои[5].
Remove ads
Біяграфія
Зь літоўскага баярскага роду, сын Валімонта Бушкавіча. Меў братоў Яўнута, Кезгайлу, Румбольда, Шадзібора і Гудзігерда.
Пісаўся, як і іншыя Валімонтавічы, «зь Дзевялтова».
Меў сына Станіслава (Станьку).
Мова і культура
Да акту Чартарыйскага замірэньня (1431 год) прывесіў пячаць з лацінамоўным надпісам[12]:
+ sigi… sudivolonis …montow
Да акту Гарадзенскай умовы (1434 год) прывесіў пячаць з гербам «Задора» і лацінамоўным гатычным надпісам[13]:
+ s sudivoionis : de daviltov
Глядзіце таксама
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads