Лібрэцік

прадпрыемства раздробнага гандлю Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Лібрэцік
Remove ads

«Лібрэцік» — прыватнае прадпрыемства раздробнага гандлю Беларусі, заснаванае ў 1991 годзе.

Хуткія факты Тып, Дэвіз ...

На 2025 год меў 5-ю найбольшую ў Беларусі гандлёвую сетку «Суседзі», якая налічвала 240 крамаў у Менску і 36 гарадах Менскай вобласьці і яшчэ 3-х усходніх вобласьцяў Беларусі. Наймаў звыш 8000 супрацоўнікаў[5]. Пры гэтым 167 крамаў (70 %) месьцілася ў Менску, 18 (8 %) — у Гомлі, 9 — у Магілёве, 7 — у Жлобіне і 5 — у Салігорску[6].

Пры 61-й краме (25 %) працавалі кавярні[7], а пры 51-й (21 %) — піцэрыі[8]. Сярод іншага, налічвалася 7 кругласодневых крамаў, зь іх 2 у Кастрычніцкім раёне Магілёва[9]. Меў 10 таварных знакаў, у тым ліку беларускамоўны «Суседзкі маёнтак»[10].

Remove ads

Мінуўшчына

У 1991 годзе Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт паставіў на ўлік прадпрыемства «Лібрэцік». 5 сакавіка 1998 году «Лібрэцік» пераўтварылі ў таварыства з абмежаванай адказнасьцю і ўнесьлі ў Адзіны дзяржаўны рэгістар юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў (АДР) пад уліковым нумарам плацежніка (УНП) 101454161. Прадпрыемства разьмясьцілі ў Фрунзэнскім раёне Менску па вуліцы Ляшчынскага, дом 8 (мікрараён Кунцаўшчына). 26 кастрычніка 2001 году «Лібрэцік» пераўтварылі ў сумеснае прадпрыемства[11], бо яго суўладальніцай была летувіская грамадзянка Алма Яўнсяменя[12]. 12 лістапада 2001 году ў сталічным гандлёвым доме «Вясьнянка» адчынілі 1-ы ўнівэрсам «Суседзі» (цяпер праспэкт Пераможцаў, дом 89).

19 сакавіка 2003 году прадпрыемства перамясьцілі ў Цэнтральны раён Менску на праспэкт Машэрава, дом 89 (мікрараён Вясьнянка)[11]. У 2006 годзе стварылі вэб-бачыну сеткі крамаў «Суседзі» і адчынілі 1-ы сталічны супэрмаркет «Суседзі» па вуліцы Сурганава, дом 50. У 2007 годзе пачалі адчыняць крамы ў Менскай вобласьці. 23 жніўня 2011 году стварылі холдынгавае ТАА «ЛібрэцікГруп» пад УНП 191685239 для кіраваньня сеткай крамаў. Матчына прадпрыемства разьмясьцілі ў Савецкім раёне Менску па вуліцы Харужай, дом 16Б[13]. У 2012 годзе запрацаваў 1-ы сталічны гіпэрмаркет па Даўгінаўскім тракце, дом 178 (мікрараён Навінкі). Да 2013 году гандлёвая сетка дасягнула 50 крамаў. У верасьні 2013 году гіпэрмаркет «Суседзі» адчынілі ў Магілёве[14].

1 траўня 2015 году «ЛібрэцікГруп» перамясьцілі далей па вуліцы Харужай, дом 25. 1 ліпеня 2017 году «ЛібрэцікГруп» разьмясьцілі на поўначы Савецкага раёну Менску па 4-м завулку Кальцова, дом 53 (мікрараён Зялёны Луг)[13]. 20 сакавіка 2018 году прадпрыемства «Лібрэцік» перастала быць сумесным[11]. 29 лістапада 2018 году «Лібрэцік» набыў сетку крамаў «Прэстан» у прадпрыемства «Арвітфуд» Віталя Арбузава[15]. У лістападзе 2022 году «Лібрэцік» дадаткова адкрыў гандлёвую сетку «Разумны выбар» з 29 крамаў, зь іх 7 у Менску, 5 у Баранавічах, 3 у Воршы, па 2 ў Віцебску, Гомлі, Жлобіне і Бабруйску, а таксама па краме ў Слуцку, Ігумене, Лідзе, Ляхавічах, Ельску і Барані[16].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads