Сымбаль эўра
сымбаль валюты From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сы́мбаль э́ўра, таксама знак э́ўра (€) — друкарскі сымбаль, які ўваходзіць у групу «Сымбалі валюты» (па-ангельску: Currency Symbols) стандарту Юнікод. Выкарыстоўваецца галоўным чынам для прадстаўленьня міжнацыянальнае валюты Эўразьвязу — эўра.
Кадаваньне ISO 4217:
EUR (978)
(Сымбалі ў 1999–цяпер).
Remove ads
Апісаньне

Знак эўра (€) быў спраектаваны пасьля таго, як мэтадам апытаньняў грамадзкай думкі былі абраныя два варыянты зь дзесяці прапановаў, і затым Эўракамісія выбрала адзін зь іх у якасьці канчатковага варыянта. Аўтарам дызайну, які перамог, як сьцьвярджаецца, была каманда з чатырох экспэртаў, імёны якіх афіцыйна не былі названыя. Афіцыйная вэрсія стварэньня дызайну эўра аспрэчваецца Артурам Айзэнмэнгерам[1], у мінулым вядучым графічным дызайнерам Эўрапейскай супольнасьці, які абвяшчае, што стварыў гэты знак як агульны сымбаль Эўропы.
Афіцыйнае прадстаўленьне сымбаля адбылося 12 сьнежня 1996 году.
Знак зьяўляецца, паводле Эўракамісіі,
«…камбінацыяй грэцкага эпсілёна, як паказчыка значнасьці эўрапейскае цывілізацыі, літары E, якая абазначае Эўропу, і перасякаюць знак паралельных лініяў, якія азначаюць стабільнасьць эўра.»
З-за гэтых двух лініяў графічны знак эўра атрымаўся значна падобным да сымбалем «Ёсьць» са славянскай азбукі «круглай глаголіцы».
Эўрапейская камісія таксама распрацавала лягатып эўра з указаньнем дакладных прапорцыяў і колераў пярэдняга пляна й фону[2]. Хаця некаторыя дызайнеры шрыфтоў проста ў дакладнасьці скапіявалі лягатып эўра ў якасьці знака эўра ў гэтых шрыфтах, большасьць распрацавалі свае варыянты, якія часта грунтуюцца на літары C у адпаведным шрыфце, каб знак валюты меў такую ж шырыню, як і арабскія лічбы[3].
Сымбаль эўра (€) традыцыйна пішацца з двума гарызантальнымі рыскамі. Аднак у такіх шрыфтах, як High Tower Text, Lexington і некаторых іншых, ён выводзіцца з адной рыскай.
Становішча знака адносна грашовай сумы
Становішча знака эўра адносна грашовай сумы адрозьніваецца ў залежнасьці ад мовы. Ніжэй прыведзены прыклады для 24 моваў Эўрапейскага зьвяза[4]:
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads