Сымонэ Пэрота
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сымо́нэ Пэро́та (па-італьянску: Simone Perrotta; нар. 17 верасьня 1977 году, Эштан-андэр-Лайн, Вялікі Манчэстэр, Ангельшчына) — былы італьянскі прафэсійны футбаліст, паўабаронца. Больш за ўсё вядомы дзякуючы выступам за рымскую «Рому» і нацыянальную зборную Італіі. Зьяўляецца чэмпіёнам сьвету 2006 году.
Remove ads
Біяграфія
Сымонэ Пэрота нарадзіўся ў Ангельшчыне і жыў тамака да 6 гадоў, калі яго бацькі, якія валодалі пабам у Эштане, вырашылі вярнуцца ў Італію ў 1982 годзе.
Пэрота — выхаванец футбольнай школы «Рэджыны», у 1995 годзе ён дэбютаваў у Сэрыі Б у складзе гэтай каманды і неўзабаве стаў важным гульцом асноўнага складу. У 1998 годзе яго набыў турынскі «Ювэнтус», аднак у яго склад Пэроту не атрымалася прабіцца з-за вельмі сур’ёзнай канкурэнцыі з боку Антоніё Контэ, Зынэдына Зыдана і Дыд’е Дэшама — за «Ювэнтус» ён правёў усяго 5 матчаў. У 1999 годзе ён адправіўся ў арэнду ў «Бары», у якім на два сэзоны стаў лідэрам каманды. У пачатку сэзону 2001—2002 гадоў Пэрота папоўніў шэрагі «К’ева» з Вэроны. Да зьдзіўленьня шматлікіх гэтая каманда паказала вельмі добрыя вынікі і ўзімку гэтага сэзону была на 1-м месцы ў Сэрыі A. Пэрота стаў лідэрам і гэтай каманды.
У 2004 годзе Пэротта перайшоў у «Рому» і стаў незаменным гульцом адной з наймацнейшых сярэдніх лініяў у чэмпіянаце: Пісара — Пэрота — Тоцьці — Дэ Росі — Мансіні. Гуляючы за «Рому», Пэрота дамогся сталага месца ў складзе зборнай Італіі.
Remove ads
Нацыянальная зборная
Пэрота гуляў за зборную Італіі на моладзевым узроўні (да 21 году). У нацыянальнай зборнай ён дэбютаваў у 2002 годзе. Ён прымаў удзел у Эўра-2004, дзе забіў гол Баўгарыі. На пераможным для Італіі чэмпіянаце сьвету 2006 году ў Нямеччыне Пэрота прыняў удзел ва ўсіх 7 матчах зборнай.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads