Сьвяты Кітс і Нэвіс
дзяржава ў Карыбскім моры From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сьвяты́ Кітс і Нэ́віс (па-ангельску: Saint Kitts and Nevis) — выспавая краіна, разьмешчаная ў Карыбскім моры. Складаецца зь дзьвюх выспаў — Сьвяты Кітс і Нэвіс. Гэта самая малая краіна заходняга паўшар’я. З усходу мяжуе з Антыгуа і Барбуда, з паўднёвага-ўсходу — з Мансэрат, з паўночнага-захаду зь Нідэрляндзкімі Антыламі, з поўначы з Сан-Бартэльмі.
Remove ads
Гісторыя
- 1493 год — адкрыцьцё выспаў Калюмбам
- XVII стагодзьдзе — калянізацыя выспаў французамі і англічанамі, вайсковае супрацьстаяньне скончылася перадачай выспаў Вялікабрытаніі
- 1871—1958 гады — выспы былі часткай калёніі Брытанскія Падветраныя выспы
- 1958—1962 гады — выспы ўваходзілі ў Фэдэрацыю Заходняй Індыі
- 1967 год — калёнія Сьвяты Кітс — Нэвіс — Ангілья — атрымлівае ўнутраную аўтаномію
- 1983 год — атрыманьне незалежнасьці, у рамках Брытанскай Садружнасьці
- 1992 год — пачатак сэпаратысцкага руху на высьпе Нэвіс
Remove ads
Палітыка
Сьвяты Кітс і Нэвіс — гэта канстытуцыйная манархія. Канстытуцыя была прынятая 19 верасьня 1983 году. Краінай кіруе брытанская каралева праз губэрнатара. Заканадаўчая ўлада належыць парлямэнту. Ён складаецца з 14 дэпутатаў, 11 зь якіх выбіраюцца на пяцігадовы тэрмін, а 3 назначаюцца губэрнатарам (2 па прадстаўленьні прэм’ер-міністра і 1 лідэра апазыцыі). Выканаўчая ўлада належыць ураду, які назначаецца губэрнатарам з дэпутатаў парлямэнту. Выспа Нэвіс мае ўласную заканадаўчую і выканаўчую ўладу.
Remove ads
Геаграфія
Выспы маюць вульканічнае паходжаньне, характар паверхні — горны. Самы высокі пункт вострава Сьвяты Кітс гэта вулькан Місэры (1156 м), на высьпе Нэвіс горы сягаюць 985 м. У паўднёвай частцы выспы Сьвяты Кітс знаходзіцца доўгая паўвыспа з салёным возерам. Паміж выспамі знаходзіцца пратока Ніроўз. Выспы абкружаныя каралавымі рыфамі. Клімат экватарыяльны, вільготны, фармуецца пад уплывам пасатаў. Вясной і летам часта здараюцца ўраганы. Схілы гор пакрытыя трапічнымі лясамі. Урадлівая зямля распрацаваная, асноўнымі сельскагаспадарчымі культурамі зьяўляюцца цукровы трысьнёг, какосавыя арэхі, бананы.
Адміністрацыйны падзел

Сьвяты Кітс і Нэвіс дзеліцца на 14 акругаў, зь якіх 9 знаходзяцца на Сьвятым Кітсе, а 5 на Нэвісе:
- Крыс Чарч Нікола Таўн (Сьвяты Кітс)
- Сэнт Ан Сандзі Поінт (Сьвяты Кітс)
- Сэнт Джордж Бастэр (Сьвяты Кітс)
- Сэнт Джордж Джынджэрлэнд (Нэвіс)
- Сэнт Джэймс Віндворд (Нэвіс)
- Сэнт Джон Капэстэр (Сьвяты Кітс)
- Сэнт Джон Фігтры (Нэвіс)
- Сэнт Мэры Каён (Сьвяты Кітс)
- Сэнт Пол Капэстэр (Сьвяты Кітс)
- Сэнт Пол Чарльзтаўн (Нэвіс)
- Сэнт Пітэр Бастэр (Сьвяты Кітс)
- Сэнт Томас Лоўлэнд (Нэвіс)
- Сэнт Томас Мідл Айлэнд (Сьвяты Кітс)
- Трыніці Палмэта Пойнт (Сьвяты Кітс)
Remove ads
Эканоміка
Асновай эканомікі краіны зьяўляецца турызм і сельская гаспадарка. На трэці ўсіх сельскагаспадарчых земляў вырошчваецца цукровы трысьнёг. Гадуюцца козы і авечкі. Разьвітая рыбная лоўля. Аднак сельская гаспадарка забясьпечвае толькі палову неабходнага харчаваньня краіны. Прамысловасьць прадстаўлена прадпрыемствамі вытворчасьці цукру, сьпірту, піва, цыгарэтаў. Турызм атрымаў разьвіцьцё на абедзьвюх выспах. Штогод сюды наведваецца каля 200 тыс. турыстаў.
Remove ads
Дэмаграфія
З 42,6 тыс. чалавек насельніцтва краіны 31,5 тыс. жыве на высьпе Сьвяты Кітс. 90,4% насельніцтва краіны — негры, нашчадкі рабоў вывезеных з Афрыкі ў XVII—XIX стагодзьдзях. Таксама ў краіне жывуць мулаты (5%), індзейцы (3%), эўрапейцы (1,6%). Афіцыйнай мовай зьяўляецца ангельская. Гарадзкое насельніцтва складае 42%, сельскае — 58%.
Вонкавыя спасылкі
Сьвяты Кітс і Нэвіс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads