Сэн-П’ер і Мікелён
француская залежная тэрыторыя ў Атлянтыцы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сэн-П’ер і Мікелён (па-француску: Saint-Pierre-et-Miquelon, Collectivité territoriale de Saint-Pierre-et-Miquelon) — заморскі дэпартамэнт Францыі, знаходзіцца на архіпэлягу Сэн-П’ер і Мікелён у Атлянтычным акіяне, недалёка ад узьбярэжжа Ньюфаўндлэнду.
Remove ads
Геаграфія
Архіпэляг складаецца зь дзьвюх групаў буйных выспаў: Сэн-П’ер (24 км²) і Мікелён (216 км²) і некалькіх прылягаючых выспачак.
Паверхня выспаў складаецца з балотаў і пласкагор’яў (вышынёй да 240 м). На марскім узьбярэжжы жыве вялікая колькасьць марскіх птушак.
Насельніцтва складаецца з прыкладна 6 тыс. чалавек, большасьць зь якіх жыве ў сталіцы, Сэн-П’ер. 99% насельніцтва — хрысьціяне.
Гісторыя
Выспы былі адкрытыя ў 1535 годзе Жакам Карцье. У XVII стагодзьдзі тут пачалі ўзьнікаць паселішчы францускіх рыбакоў, большасьць зь якіх былі брэтонцамі і баскамі. З гэтага часу выспы лічіліся францускай тэрыторыяй, але на яе прэтэндавалі і брытанцы. Вялікабрытанія захоплівала выспы ў 1713, 1778, 1793 і 1803 гадах. У 1814 годзе выспы былі афіцыйна аб’яўленыя францускай калёніяй. З 1946 да 1975 году выспам быў нададзены статус заморскай тэрыторыі. У 1976 годзе статус быў зьменены на «францускі заморскі дэпартамэнт», а ў 1985 на «тэрытарыяльнае аб’яднаньне».
Remove ads
Эканоміка
Большасьць насельніцтва займаецца рыбнай лоўляй ці занятая ў прамысловасьці, якая сканцэнтраваная вакол пераапрацоўкі рыбы. Таксама існуюць прадпрыемствы па вырошчваньні каштоўных гатункаў футравых зьвяроў. У апошнія гады атрымаў разьвіцьцё і турызм.
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads