Назва |
Выява |
Месцазнаходжаньне |
Час стварэньня |
Зьвесткі ЮНЭСКО |
Апісаньне |
Трохаркавая брама Дану і вытокі Ярдану |
 |
Паўночная акруга |
— |
1469; 2000; iv, vi, vii, x |
Трохаркавая брама ў старажытным месьце Дан і вытокі Ярдану |
Старажытныя сынагогі ў Галілеі |
 |
Паўночная акруга |
Ад рымскага пэрыяду |
1470; 2000; iii, vi |
Сынагогі Мэрон, Гуш-Халаў, Наварын, Бар-Ам, Бэйт-Альфа, Каразім і Капэрнаум |
Галілейскія падарожжы Ісуса і апосталаў |
 |
Паўночная акруга |
I стагодзьдзе |
1471; 2000; iii, vi |
Улучае такія месцы, як Назарэт, Тыбэрыя, Кафр-Кана і Капэрнаўм |
Галілейскае мора і старажытныя месцы |
 |
Паўночная акруга |
|
1473; 2000; зьмяшаныя |
Галілейскае мора — адно з найніжэйшых мясьцін на Зямлі (210 м ніжэй за ўзровень мора). Плошча возера складае 168 км², а пэрымэтр — 55 км. Старажытныя месты, разьмешчаныя ў гэтым раёне — Тыбэрыя, Хамат-Гадэр, Каразім, Курсі, Капэрнаўм і Табгха. |
Палац Харват Міньнім |
 |
Паўночная акруга |
705—715 |
1474; 2000; iv |
Хірбат аль-Мінья быў збудаваны як арабскі палацавы комплекс падчас кіраваньня амеядзкага каліфа аль-Валіда I. Раскапаны ў 1932 року. |
Арбэль (Арбэль, Набі Шуайб, Рогі Хатына) |
 |
Паўночная акруга |
часы Першага храму |
1475; 2000; зьмяшаныя |
Старажытнае паселішча Бэйт Арбэль згаданае ў Бібліі ў пэрыяд Першага храму. Вядомае таксама ўнікальнымі ўмацаванымі пячорамі. Побач знаходзіцца месца пахаваньня Ётра, цесьця Майсеева, месца пілігрымак. Яшчэ адно значнае месца — г.зв. «Рогі Хіціма» — месца вялікай бітвы між арабамі і крыжакамі ў 1187 року, якое атрымала назву з-за двух гораў, разьмешчаных па бакі даліны Хіцім. |
Дэганія і Нахаляль |
 |
паўночны Ізраіль |
1910 і 1921 адпаведна |
1478; 2000; v, vi |
Дэганія Алеф — першы кібуц, заснаваны жыдоўскімі сіяністамі ў Палестыне. У 1921 року частка жыхароў кібуцу заснавалі першае паселішча з новай формай уласнасьці — машаў Нахаляль. Правобразам ідэяў, увасобленых у паселішчах, стаў твор Томаса Мора «Ўтопія» (1516). |
Бэт Шэан |
 |
Паўночная акруга |
VI—V стагодзьдзе да н. э. |
1479; 2000; ii, iv, v, vi |
Бэт Шэан — адзінае места з Дэкаполісу, разьмешчанае на захад ад Ярдану, адно з найстарэйшых на Блізкім Усходзе, на скрыжаваньні дарог да Ўрадлівага паўмесяцу. |
Кесарыя |
 |
узьбярэжжа Міжземнага мора |
25—13 да н. э. |
1480; 2000; ii, iv, v, vi |
Збудаваная як партовае места царом Юдэі Ірадам, які назваў яе ў гонар свайго патрона цэзара Актавіяна Аўгуста. Пасьля разбурэньня Ерусаліму Кесарыя стала самым значным горадам краіны. Умацаваная сьценамі ў VI, IX і XIII стагодзьдзях. |
Белы мячэт у Рамле |
 |
Рамла |
720; 1268 |
1482; 2000; ii, iv |
Збудаваны ў 715—720 роках мячэт быў разбураны землятрусам у 1034. Па сканчэньні крыжацкай акупацыі ён быў перабудаваны, пасьля яшчэ раз у XIV стагодзьдзі пасьля чарговага землятрусу. Захаваўся толькі мінарэт. |
Ерусалім (пашырэньне) |
|
|
Больш за 4000 гадоў таму |
1483; 2000; i, ii, iii, iv, v, vi |
Прапанаванае Ізраілем пашырэньне да ўжо існуючага аб’екту «Старое места і сьцены Ерусаліму». У 2001 року прыняцьце рашэньня па гэтым аб’екце было прыпыненае да высьвятленьня статусу Ерусаліму паводле міжнароднага права, або да тае пары, калі абодва бакі (Ізраіль і Палестынская аўтаномія) пададуць супольную заяўку. |
Гара Карком |
|
пустыня Нэгэў |
верхні палеаліт |
1488; 2000; iii, v |
Падчас раскопак на гары быў выяўлены буйны культавы помнік са шматлікімі алтарамі, кромлехамі, менгірамі і больш за 40 000 наскальных малюнкаў. Некаторыя дасьледнікі высунулі вэрсію, што Карком (араб. Джабаль-Ідэйд) — біблійная гара Сынай. |
Даліна Тымна |
 |
пустыня Араба, на поўнач ад Акабскай затокі |
|
1489; 2000; зьмяшаныя |
Тымна здаўна была месцам здабычы мінэралаў і выплаўкі руды. Тут знаходзяцца паклады меднай руды, малахіту, халькацыту з дамешкамі азурыту, купрыту і паратакаміту. У ніжэйшым слоі, недасяжным для антычнае цывілізацыі, выяўленыя руды хрызакольнай групы.
Уражваюць геалягічныя формы тутэйшых скалаў (Саламонавы слупы, скала-грыб, шматлікія аркі) і пясок — ён можа быць чырвоны, жоўты, аранжавы, шэры, цёмна-карычневы, чорны і нават сьветла-зялёны ці сіні побач зь меднымі пакладамі. |
Крыжацкія цьвердзі |
 |
Арсуф, Атліт, Бэльвуар, Манфор |
XII—XV стагодзьдзі |
1491; 2000; iv, v, vi |
Цьвердзі былі цэнтрамі ўлады і адміністрацыі крыжакоў, яскравымі прыкладамі пасяленьняў тае эпохі, прыкладамі эўрапейскай архітэктуры на Ўсходзе. Кожная зь іх рэпрэзэнтуе розныя рыцарскія ордэны — тэўтонаў, гаспітальераў, тампліераў. |
Махтэшым |
 |
пустыня Нэгэў |
|
1486; 2001; зьмяшаныя |
У непаўторным геалягічным ляндшафце пустыні Нэгэў прысутнічаюць пяць далінаў, абмежаваных крутымі вапняковымі і даламітавымі схіламі, якія зьнізу завяршаюцца крохкім пескавіком. Гэта так званыя «эразійныя кратэры», якія вядомыя ва ўсім сьвеце паводле габрэйскага тэрміну «махтэш» (мн. «махтэшым»). Найвялікшы зь іх — Рамон — мае даўжыню 38 км, шырыню 6 км і глыбіню 450 м. |
Вялікая рыфтавая даліна |
 |
Даліна Хула |
|
1886; 2004; зьмяшаныя |
Даліна Хула служыць прыстанкам для птушак падчас пералётаў між Афрыкай, Эўропай і Азіяй. Шторок празь яе пралятаюць каля 500 мільёнаў птушак. У 1950 балоты былі асушаныя з мэтай барацьбы з малярыяй. У пачатку 1990-х частка даліны ізноў наводненая дзеля аднаўленьня экасыстэмы. |
Ліфта (Мэй Нафтаах) — традыцыйная горная вёска |
 |
Ерусалімская акруга |
|
6061; 2015; ii, iii, v |
Закінутая палестынская вёска з арыгінальнымі пабудовамі, ляском, сельскагаспадарчымі надзеламі. Захаваліся археалягічныя заклады ранейшых пэрыядаў. |
Эйн Карэм, вёска і ейны культурны ляндшафт |
 |
Ерусалімская акруга |
|
6062; 6062; ii, iii, v, vi |
Старадаўняя горная вёска, дзе здабывалі камень на пабудову Другога Храму. У хрысьціянстве вядомая як месца сустрэчы цяжарных маці Ісуса Хрыста і Яна Хрысьціцеля. |