Сьцяпан Андруховіч
беларускі маляр From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сьцяпан Андруховіч (1 студзеня 1909 году (19 сьнежня 1908 году паводле старога стылю), в. Губіна Узьдзенскага раёну — 5 красавіка 1989[1]) — беларускі жывапісец.
Remove ads
Жыцьцяпіс
У 1930 годзе скончыў Віцебскі мастацкі тэхнікум. З 1935 году пачаў выстаўляць свае працы на мастацкіх выставах. Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне[2]. Уступіў у Беларускі саюз мастакоў у 1949 годзе[1].
Творчасьць

Працаваў у станковым жывапісу. Сярод тэмаў, якія распрацоўваў мастак, — палотны аб рэвалюцыйным руху («Арышт бальшавікоў-падпольшчыкаў» (1940)), жыцьці пасьляваеннай калгаснай вёскі («Веснавая сяўба» (1947), «Калгасны статак» (1950), «Пасьля работы. Гутарка агітатара» (1953), «Коні. На лузе» (1953), «Калгасны табун» («1958»)), лірычныя і індустрыяльныя пэйзажы («Жыта» (1947), «Менскае мора» (1954), «Новалукомль» (1966), «Растворны вузел» (1966), «Кар'ер» (1967), «Пэйзаж з лодкай» (1973), «Перад дажджом» (1975), «Пэйзаж з конямі» (1979) і інш.).[2]
Remove ads
Андруховіч і Янка Купала
Быў знаёмы зь Янкам Купалам з 1938 году.[3] Часта бываў у гасьцях у паэта ў доме ў Менску па вул. Кастрычніцкай 40. Выканаў шэраг партрэтаў паэта: 1949 г., палатно, алей, захоўваецца ў Літаратурным музэі Янкі Купалы; 1959 г., палатно, тэмпэра, захоўваецца ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы; 1962 г., папера, аловак, захоўваецца ў Літаратурным музэі Янкі Купалы, 1963 г.; палатно, алей, захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі; 1979 г., палатно, алей, захоўваецца ў Літаратурным музэі Янкі Купалы.[3]
Найбольш вядомая карціна на купалаўскую тэму — «Янка Купала з маці» (1951 г., алей, разам з Г. Бржазоўскім, захоўваецца ў Літаратурным музэі Янкі Купалы. На карціне Янка Купала са сваёй маці Б.І.Луцэвіч каля дома ў Менску, дзе паэт жыў у 1926—1941 гг.[3]
Літаратура
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т.. Т. 1./ Рэдкал.: І.П. Шамякін (гал.рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1984. — 727 с., 40 л. іл.: Артыкул «Андруховіч». — С. 115.
- Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Андруховіч» / Аўтар — Б. Крапак. — С. 41.
- Янка Купала ў выяўленчым мастацтве, 1882-2002: Кат. твораў выяўл. мастацтва Дзярж. літ. музея Я.Купалы / Дзярж. літ. музей Я.Купалы, Міжнар. фонд Я.Купалы; Уклад. Ваданосава Ф. і інш.; Рэдкал.: Дапкюнас Ж. (гал. рэд.), Бурбоўская А. — Мн., 2003.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads