Сэбастыян Джавінка

італьянскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Сэбастыян Джавінка
Remove ads

Сэбастыян Джавінка (па-італьянску: Sebastian Giovinco; нар. 26 студзеня 1987 году, Турын, Італія) — былы італьянскі футбаліст, атакуючы паўабаронца. Мае на сваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Італіі. Нягледзячы на ​​свае ня самыя выбітныя фізычныя дадзеныя валодаў высокай хуткасьцю й хвацкім дрыблінгам.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

«Ювэнтус»

У 14 гадоў ён далучыўся да моладзевай каманды «Ювэнтусу». У сэзоне 2005—2006 гадоў ён перамог у турніры сярод моладзевых камандаў. У асноўнай камандзе «Ювэнтуса» Сэбастыян дэбютаваў 12 траўня 2007 году ў матчы супраць «Балёньні» замяніўшы на полі Рафаэле Палядына, і адзначыўшы свой дэбют галявой перадачай на Давіда Трэзэге. Свой першы гол у Сэрыі А Джавінка правёў ужо ў складзе «Эмпалі», за які гуляў на правах арэнды, 30 верасьня 2007 году ў браму «Палерма».

«Парма»

5 жніўня 2010 году Сэбастыян перайшоў на правах арэнды ў «Парму» з магчымасьцю выкупу паловы правоў на гульца[4][5]. 22 чэрвеня 2011 году прадстаўнікі «Пармы» заявілі аб тым, што клюб выкупіў 50% правоў на кантракт футбаліста[6].

Вяртаньне ў «Ювэнтус»

21 чэрвеня 2012 году «Ювэнтус» абвесьціў, што ён выкупіў астатнія 50% правоў на Джавінка ў «Пармы» за 11 млн эўра, заключыўшы зь ім кантракт да 30 чэрвеня 2015 году[7]. Аднак пасьля вяртаньня Сэбастыян гэтак і ня стаў гульцом асноўнага складу клюбу.

«Таронта»

19 студзеня 2015 году Джавінка падпісаў кантракт з клюбам «Таронта».

Remove ads

Міжнародная кар’ера

Сэбастыян прадстаўляў Італію на кожным узроўні моладзевых зборных ад юніёрскай і вышэй. У моладзёвую зборную Джавінка ўпершыню быў выкліканы на адборачны матч супраць зборнай Альбаніі. За нацыянальную зборную Італіі Сэбастыян дэбютаваў 9 лютага 2011 году ў матчы супраць зборнай Нямеччыны, якая скончылася зь лікам 1:1.

Дасягненьні

«Ювэнтус»:

«Таронта»:

  • Уладальнік Кубка МЛС: 2017
  • Пераможца Сапортэрз Шылдс: 2017
  • Чэмпіён Канады: 2016, 2017, 2018

«Аль-Гіляль»:

  • Чэмпіён Саудаўскай Арабіі: 2020, 2021
  • Уладальнік Кубка Саудаўскай Арабіі: 2020
  • Пераможца Лігі чэмпіёнаў АФК: 2019

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads