Сэбастыян Джавінка
італьянскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сэбастыян Джавінка (па-італьянску: Sebastian Giovinco; нар. 26 студзеня 1987 году, Турын, Італія) — былы італьянскі футбаліст, атакуючы паўабаронца. Мае на сваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Італіі. Нягледзячы на свае ня самыя выбітныя фізычныя дадзеныя валодаў высокай хуткасьцю й хвацкім дрыблінгам.
Remove ads
Кар’ера
«Ювэнтус»
У 14 гадоў ён далучыўся да моладзевай каманды «Ювэнтусу». У сэзоне 2005—2006 гадоў ён перамог у турніры сярод моладзевых камандаў. У асноўнай камандзе «Ювэнтуса» Сэбастыян дэбютаваў 12 траўня 2007 году ў матчы супраць «Балёньні» замяніўшы на полі Рафаэле Палядына, і адзначыўшы свой дэбют галявой перадачай на Давіда Трэзэге. Свой першы гол у Сэрыі А Джавінка правёў ужо ў складзе «Эмпалі», за які гуляў на правах арэнды, 30 верасьня 2007 году ў браму «Палерма».
«Парма»
5 жніўня 2010 году Сэбастыян перайшоў на правах арэнды ў «Парму» з магчымасьцю выкупу паловы правоў на гульца[4][5]. 22 чэрвеня 2011 году прадстаўнікі «Пармы» заявілі аб тым, што клюб выкупіў 50% правоў на кантракт футбаліста[6].
Вяртаньне ў «Ювэнтус»
21 чэрвеня 2012 году «Ювэнтус» абвесьціў, што ён выкупіў астатнія 50% правоў на Джавінка ў «Пармы» за 11 млн эўра, заключыўшы зь ім кантракт да 30 чэрвеня 2015 году[7]. Аднак пасьля вяртаньня Сэбастыян гэтак і ня стаў гульцом асноўнага складу клюбу.
«Таронта»
19 студзеня 2015 году Джавінка падпісаў кантракт з клюбам «Таронта».
Remove ads
Міжнародная кар’ера
Сэбастыян прадстаўляў Італію на кожным узроўні моладзевых зборных ад юніёрскай і вышэй. У моладзёвую зборную Джавінка ўпершыню быў выкліканы на адборачны матч супраць зборнай Альбаніі. За нацыянальную зборную Італіі Сэбастыян дэбютаваў 9 лютага 2011 году ў матчы супраць зборнай Нямеччыны, якая скончылася зь лікам 1:1.
Дасягненьні
«Ювэнтус»:
- Чэмпіён Італіі: 2013, 2014
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2012, 2013
«Таронта»:
- Уладальнік Кубка МЛС: 2017
- Пераможца Сапортэрз Шылдс: 2017
- Чэмпіён Канады: 2016, 2017, 2018
«Аль-Гіляль»:
- Чэмпіён Саудаўскай Арабіі: 2020, 2021
- Уладальнік Кубка Саудаўскай Арабіі: 2020
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў АФК: 2019
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads