Сэніца (Славаччына)
горад у заходняй Славаччыны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сэніца (па-славацку: Senica, па-нямецку: Senitz, па-вугорску: Szenice) — горад у раёне Сэніца Трнаўскага краю заходняй Славаччыны, разьмешчаны на рацэ Міява на поўначы Загорскай нізіны побач з Малымі Карпатамі.
Remove ads
Гісторыя
Першыя людзі зьявіліся ў ваколіцах гораду яшчэ ў часы палеаліту. У прыгарадзе Сэніцы — Чачове былі знойдзеныя сьляды стаянкі паляўнічых на мамантаў. У Сэніце-Кунаве знойдзена вялікая колькасьць працоўнае зброі часоў нэаліту. Акрамя таго ў Сэніцы знойдзены сьляды кельцкіх і раньнеславянскіх паселішчаў.
У XI стагодзьдзі Сэніца была ўключаная ў Галіцкі камітат Вугорскага каралеўства. Упершыню горад згадваецца ў 1256 годзе. З тых часоў належыў розным дваранскім родам. У XVII стагодзьдзі горад пацярпеў ад турэцкіх войнаў, антыгабсбурскіх паўстаньняў, рэфармацыі і контррэфармацыі. У 1746 годзе Сэніца стаў цэнтрам аднаго з раёнаў Нітранскага княства[3].
З 1918 году ў складзе Чэхаславаччыны. Тут пачынаюць засноўвацца шматлікія прадпрыемствы, дзякуючы якім Сэніца становіцца прамысловым цэнтрам Паўночнага Загор'я.
Remove ads
Дэмаграфія
Паводле перапісу 2001 году колькасьць насельніцтва гораду налічвае 21 253 чалавекі. Нацыянальны склад: 96,40% — славакі, 1,56% — чэхі, 0,84% — цыгане і 0,14; — вугорцы[4].
Рэлігійны склад: 47,28% — рыма-каталікі, 31,18% — людзі без прыналежнасьці да рэлігіі і 17,03% — лютэране[4].
Гарады-пабрацімы
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads