Сямён Вальфсон

беларускі філёзаф, літаратуразнавец, пэдагог From Wikipedia, the free encyclopedia

Сямён Вальфсон
Remove ads

Сямён Якаўлевіч Вальфсон (8 чэрвеня [ст. ст. 27 траўня] 1894, Бабруйск — 1941, Менск) — дзяржаўны дзяяч БССР, філёзаф, літаратуразнавец, пэдагог.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...

Да Першае сусьветнае вайны вучыўся ў Гайдэльбэрскім унівэрсытэце, з пачаткам вайны вярнуўся ў Расею. У 1919 скончыў Кіеўскі ўнівэрсытэт. Сябар ЦВК БССР (1929—1938). Акадэмік АН БССР (ад 1928), акадэмік-сакратар Аддзяленьня грамадзкіх навук АН БССР (ад 1936). Прафэсар БДУ (ад 1921), дэкан факультэту права і гаспадаркі (1925—1930), першы намесьнік дэкана факультэта грамадзкіх навук БДУ (ад 1936). Дырэктар Інстытуту філязофіі й права (1931—1938).

У час хвалі рэпрэсіяў 1937—1938 змог трапіць у псыхіятрычны шпіталь (1938) і перабыць там, верагодна, да 1940. У 1940—1941 ізноў працаваў. Пасьля захопу Менску нямецкімі войскамі быў схоплены й забіты.

Дасьледаваў гісторыю філязофіі, сацыялёгіі, навукі й культуры, стан рэлігійнага жыцьця. Аўтар падручнікаў па дыялектычным матэрыялізьме. Дасьледаваў творчасьць Максіма Горкага, Аляксандра Пушкіна, І. Гурскага. Стварыў шэраг работ па праблеме фашызму: «Расавыя тэорыі фашызму і клясавае ходаньне» (1934), «Расавыя тэорыі» германскага фашызму" (1937) і інш.

Як літаратурны крытык выступаў з пазыцыяў вульгарнага сацыялягізму, палемізаваў з плынямі ў беларускім мовазнаўстве (на чале якіх называў Іосіфа Воўк-Левановіча й Пятра Бузука, Язэпа Лёсіка), прадстаўнікоў якіх вінаваціў, адпаведна, у схільнасьці да расейскага вялікадзяржаўнага шавінізму і да «антыпралетарскага» моўнага пурызму; пазьней удзельнічаў у выпуску зборніку «Навука на службе нацдэмаўскай контррэвалюцыі. Ідэалёгія і метадалёгія нацдэмакратызму» (1931). У сваёй прамове на паседжаньні, прысьвечаным трыццаціпяцігодзьдзю літаратурнае дзейнасьці Янкі Купалы (8 сьнежня 1940), «здолеў узьняцца над спрошчанасьцю сваіх [ранейшых] трактовак», адзначыў «незабыўныя гістарычныя заслугі Купалы».

Remove ads

Бібліяграфія

  • Диалектический материализм. Мн., 1922;
  • Марксизм и педагогика. Мн., 1924;
  • Плеханов. Мн, 1924;
  • Диалектический материализм. Ч. 1-3. 6-е изд. Мн., 1926;
  • За марксізм. Мн., 1928;
  • Сучасная рэлігійнасьць. Мн., 1930;
  • Супраць расавых тэорый. Мн, 1935;
  • Сям’я і шлюб у гістарычным развіцці. Мн., 1937;
  • В матрацной могиле: Повесть из жизни Генриха Гейне. Мн, 1940.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads