Сяргей Тарасаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сярге́й Васі́льевіч Тара́саў (нар. 20 студзеня 1961 году, Менск) — беларускі археоляг, гісторык, пісьменьнік. Кандыдат гістарычных навук (1992), дацэнт.

Remove ads

Біяграфія

У 1982 годзе скончыў Менскі пэдагагічны інстытут. У 1982—2006 гадох працаваў у Інстытуце гісторы НАН Беларусі, апошнія пяць гадоў загадваў аддзелам археалёгіі сярэдневяковага пэрыяду. У 1987—1999 гадоў быў аўтарам і вядоўцам праграмаў Беларускага тэлебачання: «Крок», «Вецер вандраванняў», «Скарбы беларускай гісторыі», «Кола гадзіны», «Беларуская хата». У 1992 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю на тэму «Гісторыка-тапаграфічная структура Полацка IX—XVIII стст.».

Дасьледуе археалягічныя помнікі старажытнага Полацку; Верхняга і Ніжняга замкаў, першапачатковага гарадзішча і селішча, Вялікага і Запалоцкага пасадаў паселішча на Востраве ды іншыя. Адкрыў месца знаходжаньня Полацкага пасаду IX—X стагодзьдзяў, некалькіх невядомых раней паселішчаў — спадарожнікаў Полацку XI—XIII стагодзьдзяў. У 1984—1986 гадох удзельнічаў у археалягічным дасьледаваньні менскага Замчышча, гарадзішча на Менцы[2]. У 2001—2005 гадох дасьледаваў старажытны Менск, рабіў раскопкі і назіраньні на вуліцах Нямізе і Зыбіцкай, у Ракаўскім і Траецкім прадмесьцях.

Навуковыя інтарэсы ў галіне старажытнай архітэктуры XI—XII стагодзьдзяў, урбаністыкі, пашырэньня хрысьціянства, гістарычна-культурных ландшафтаў. Сябра ўправы Беларускага камітэту «ІКАМОС», Эўрапейскай асацыяцыі археолягаў, Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, дацэнт і выкладнік Інтытуту парлямэтрарызму і прадпрымальніцтва, сябра Музэю гораду Менску, аўтар звыш 150 навуковых працаў.

Аўтар сцэнарыяў мастацкіх і дакумэнтальных фільмаў: «Иди и смотри», «Пастка для зубра. Вітаўт», «Пастка для зубра. Ягайла», «Да вас, сучаснікі мае», «Званы Сафіі», «Слава Оршы», «Буквар», «Замкі Беларусі», «Беларусь на крыжы вякоў» ды інш.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads