Сінькі (Смаргонскі раён)
вёска ў Сінькоўскім сельсавеце Смаргонскага раёну Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сінькі́[1] — вёска ў Смаргонскім раёне Гарадзенскай вобласьці, на рацэ Драі. Сінькі ўваходзяць у склад і зьяўляюцца цэнтрам Сінькоўскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
Разьмешчана за 12 км на паўднёвы ўсход ад Смаргоні, за 90 км паўночны заход ад Менску.
У сярэдзіне XIX — пачатку XX стагодзьдзяў сядзіба зь вёскай у Беніцкай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні, уласнасьць Антушэвічаў. Паводле інвэнтара 1864 году ў вёсцы 40 жыхароў. У 1889 годзе 11 двароў, 75 жыхароў (усе праваслаўнага веравызнаньня). У 1901 годзе адкрыта школа царкоўнай граматы. З 16 ліпеня 1954 году цэнтар сельсавету.
Remove ads
Насельніцтва
- XIX стагодзьдзе: 1864 год — 40 жыхароў; 1889 год — 11 двароў, 75 жыхароў
- XX стагодзьдзе: 1999 год — 363 жыхары
- XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2004 году — 134 двары, 319 жыхароў; 2010 год — 321 жыхар
Інфраструктура
У вёсцы функцыянуюць: фэльчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, сярэдняя школа, дом культуры, бібліятэка, аддзяленьне сувязі, крама.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads