Табарышкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Табарышкі
Remove ads

Табарышкі (лет. Tabariškės) — вёска ў Летуве, на рацэ Мерачанцы. Уваходзяць у склад Тургельскага староства Салечніцкага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 275 чалавек. Знаходзяцца на паўночны ўсход ад Салечнікаў, каля беларуска-летувіскай граніцы.

Хуткія факты

Табарышкі — даўняе мястэчка гістарычнай Віленшчыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваўся каьцёл Сьвятога Міхала Арханёла, помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры XVIII стагодзьдзя. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася сядзіба Важынскіх, помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя.

Remove ads

Назва

Тапонім Табарышкі, відаць, утварыўся ад прозьвішча Табар (Войцех Табар быў віленскім біскупам у 1492—1507 гадох).

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[1], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[2]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[3].

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Рукойні датуецца 1507 годам, калі яны ўваходзілі ў склад Віленскага павету Віленскага ваяводзтва.

У 1770 годзе ў Табарышках збудавалі касьцёл.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Табарышкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце Віленскай губэрні. На 1859 год у мястэчку было 15 будынкаў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Табарышкі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Табарышкі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У 1920 годзе мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году ўлады СССР перадалі мястэчка Летуве.

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1859 год — 166 чал.[4]
  • XXI стагодзьдзе: 2011 год — 275 чал.

Турыстычная інфармацыя

Thumb
Капліца прыдарожная

Славутасьці

  • Гаспадчы двор Важынскіх
  • Капліца прыдарожная
  • Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла (1770)
  • Могілкі старыя каталіцкія, капліца

Страчаная спадчына

  • Сядзіба Важынскіх (XIX ст.)

Асобы

  • Войцех Табар (~1453—1507) — рэлігійны і дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, біскуп віленскі

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads