Тола

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Тола, Тула, Тул — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Дола або Тола, пазьней Тула (Dolo[1], Tollo, Tulla) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова тул- (тол-, дол-) паходзіць ад гоцкага thulan 'цярпеньне'[3] або стараверхненямецкага tuld 'сьвята'[4]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Дольвін, Тульгаўд (Тулакалд), Дульмант (Доламунт, Тольмант). Адзначаліся германскія імёны Dolwin (Tulwine), Dolcaudus, Tolmunt.

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Dolbert, Dolbricus[5].

У Прусіі бытавалі імёны: Tole / Tolle / Tule (1354, 1360, 1369, 1376 і 1388 гады)[6], Tulicke / Thuleke / Tolicke / Tolleke[a] (1344, 1350 і 1401 гады)[8], Tolusch (1383 і 1387 гады), Tulegawde[b] (1396 год), Tulgede / Tulegide / Tulegedde (1313, 1354, 1377 і 1396 гады), Tulegerde (1313 год), Tulekand, Tulekynte / Thulekinth / Tulekint (1356, 1360 і 1370 гады), Tuleclaws (1389 год), Tulewirde (1338 і 1437 гады)[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: сведоки… панъ Иванъ Толович (29 траўня 1514 году)[10]; Миколай Тулъ (1567 год)[11]; до дому мещанина Поневежъского Петра Яновича Туловича (4 красавіка 1585 году)[12]; мещанина места господарьского Поневежского Петра Яновича Толовича (16 красавіка 1585 году)[13]; Dolewicze (1744 год)[14][c].

Remove ads

Заўвагі

  1. Адзначалася германскае імя Thülicke[7]
  2. Адзначалася старажытнае германскае імя Dolcaudus[9]
  3. Таксама:
    • Толанд: князь Ямонтъ Толоунтовичь (Наўгародзкі чацьверты летапіс)[15]; Борисъ Толаньдинич, дьякъ городьскии (7 студзеня 1487 году)[16];
    • Долюш: Ja xyądz Mychal Doluszewycz (16 лістапада 1460 году)[17];
    • Тульгарт: Ґудзянскія-Тульґарты — літоўскі шляхецкі род[18];
    • Долкунт: Dołkunciszki (3 траўня 1496 году)[19];
    • Тульмін (адзначалася старажытнае германскае імя Tolman[2]): Тульмін (Tullmien) — прозьвішча, гістарычна зафіксанае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[20]
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads