Таль (імя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Таль, Тала (Дала, Даль) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Тала або Таль, пазьней Даль (Talo, Tallo, Thal, Dahl) — імя германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова тал- (дал-) паходзіць ад гоцкага tals 'дасьціпны, руплівы'[3] або ад германскага і стараангельскага deall 'славуты, ганарлівы'[4][a]. Такім парадкам, імя Таль азначае «дасьціпны»[2]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Талейка (Талка), Таліла, Дальна (Дален), Талюш, Дальман, Талімонт (Талімунт), Талмут. Адзначаліся германскія імёны Taleke (Talke), Thalilo, Dalina (Dallen), Talsche, Dalman, Talamundus, Talmut.
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Tal, Talk (Talka), Talijan[7], Dalbert (Dolbert), Dalwin[8]. Апроч таго, у Польшчы гістарычна бытавалі імёны Даліка і Далюш: Dalico (1448 год), Dalusch (1349—1360 гады)[9].
У Прусіі адзначалася імя Dalite[b][11]. Апроч таго, у Прусіі бытавалі прозьвішчы Thal[12] і Dahl[13].
У Латгаліі гістарычна бытавала імя Talibaldus (Thalibaldus)[c][16].
Германскія імёны Tale і Talke гістарычна бытавалі ў Рызе[17].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: в людеи наших Бряславского повета, Уколское волости на имя у Михна, а в Юнча Талевичов (29 траўня 1514 году)[18]; а в Станка Талевича чоловека его отьчизного (9 чэрвеня 1517 году)[19]; пан Юрьи Мацькович Талевич (да 1525 году)[20]; Товтько Талевичъ[21], Матеи Талевичъ[22] (1528 году); Таля Павлович (1537 год)[23]; Pilip Taliewicz (1558 год)[24][d].
Remove ads
Носьбіты
- Станька Талевіч — баярын Ўпіцкага павету, які ўпамінаецца ў 1517 годзе
- Тоўтка Талевіч — упіцкі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Мацей Талевіч — вялёнскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Лявон Талевіч — жыхар мястэчка Кублічаў (Полацкае ваяводзтва), які ўпамінаецца ў 1791 годзе[45]
Талі (Tal) — прыгонныя зь вёсак Куцькаў і Патрэбічаў (Ашмянскі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[46].
Талевічы і фон Талі — літоўскія шляхецкія роды[47].
Дала-Федаровічы — літоўскі шляхецкі род[48].
Далёвіч (Dalowicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[49].
На гістарычнай Случчыне існуе вёска Таль, на гістарычнай Слонімшчыне — Талявічы, на гістарычнай Ковеншчыне — Талішкі, у гістарычнай Прусіі — Дальгайм.
Remove ads
Заўвагі
- Польска-летувіская аўтарка Юстына Вальковяк прызнае брак адэкватнага тлумачэньня іменнай асновы -дал- зь летувіскай мовы, а для іменнай асновы -тал- за найбольш адэкватнае тлумачэньне прызнае tolì 'далёка'[5] (фіксуецца ў слоўніку Канстанціна Шырвіда[6])
- Адзначалася старажытнае германскае імя Talto[10]
- Таксама:
- Талюн (адзначалася германскае імя Tallon[25]): Ігнаці, Каятан, Юзэф і Пётар Талюны (Talun) — уладальнікі гаспадарак у Пашыльлі каля Рэшы на 1936 год[26];
- Талут, Талуць (адзначалася германскае імя *Tellitus[27]): Taluttendorfe (Паведамленьні аб літоўскіх дарогах)[28]. Талуці — літоўскі шляхецкі род[29];
- Таланд, Таланта (адзначалася старажытнае германскае імя *Dalandus, пазьнейшае Dalant[30]): Борисъ Толаньдинич, дьякъ городьскии (7 студзеня 1487 году)[31], Tałanta (1811 год)[32];
- Тальвід (адзначалася германскае імя Thiälvidh-[33]): у 1614 годзе ва Ўпіцкім павеце ўпамінаўся возны Мікалай Габрыялавіч Талвід (Толлвид)[34];
- Дальгед: Parafia Daugieliska… Dalgiedy (1784 год)[35]
- Талар (адзначалася старажытнае германскае імя Dealher[1], пазьнейшае Thaler[36]): Marianna Talar (1825 год)[37], Таларовіч або Таляровіч (Talarowicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[38];
- Талянг: у 1594 годзе ўпамінаўся расенскі зямянін Урбан Пятровіч Талянг (Таллянг)[39];
- Тальмін, Дальмін (адзначалася германскае імя Tallman[40]): Albertus Talmynovycz (30 ліпеня 1501 году)[41], Albertus Talminowicz (20 траўня 1503 году)[42], выменила передъ нами Сенька Толминовича (31 сакавіка 1517 году)[43], Талмин Можримович… Добко Далминович (1538 год)[44]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads