Тоўтэр

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Тоўтэр (Тытар), Доўтар (Даўтэр, Даўдар) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Тэўтэр, Дэўтэр або Тытэр (Theuter, Deuther, Deuter, Thiether) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -тэўд- (-дэўт-, -тыд-) (імёны ліцьвінаў Таўдвід, Таўтывіл, Таўтгерд; германскія імёны Teutwidis, Theudowills, Teutgerdis) паходзіць ад гоцкага þiuda[2], германскага þeudo[3] 'род, народ'[4], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[5], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[6], германскага heru 'меч'[7].

У Прусіі бытавала прозьвішча Dauter[8][9] (у тым ліку ў ваколіцах Мэмэлюr[10]), адзначалася прозьвішча Tauter[11].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: sioło Dowtory[12], Dowtorowa wdowa[13] (17 сьнежня 1675 году); Michał Tauder (1802 год)[14]; Augustyn Dawtorowicz (1797 год)[15].

Remove ads

Носьбіты

  • Мацей Тытаравіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1537—1538 гадох[16]
  • Франц Ігнатавіч Тоўтэр — селянін з ваколіцаў Езяросаў, які меў у валоданьні зямлю на 1889 год[17]

Даўдаровічы — літоўскі шляхецкі род[18].

Доўтар (Dowtor)[19] і Даўтэр (Dauter) — прозьвішчы, гістарычна зафіксаваныя на тэрыторыі цяперашняй Летувы[20].

У 1905 годзе існавала сядзіба Толтарава ў Палачанскай воласьці[21].

У былым Жамойцкім старостве існуе вёска Доўтары.

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads