Транспарт Чыгункі Рэспублікі Паўночная Македонія

прадпрыемства перавозак Паўночнай Македоніі From Wikipedia, the free encyclopedia

Транспарт Чыгункі Рэспублікі Паўночная Македонія
Remove ads

«Транспарт Чыгункі Рэспублікі Паўночная Македонія» — дзяржаўнае прадпрыемства перавозак Паўночнай Македоніі, заснаванае ў сьнежні 1944 годзе ў якасьці «Македонскай дзяржаўнай чыгункі».

Хуткія факты Тып, Заснаваная ...

На 2025 год «Транспарт ЧРПМ» ажыцьцяўляў чыгуначныя перавозкі людзей і грузаў. Выкарыстоўваў скрыжаваньне двух Усеэўрапейскіх гасьцінцаў: № 8 з Альбаніі ў Баўгарыю і № 10 з Сэрбіі ў Грэцыю. Меў кантэйнэрны тэрмінал у Скоп’е. Перавозіў у адкрытых 4-восевых вагонах «ЭАС-з» сыпкія грузы ў выглядзе збожжа і молатай руды, вадкае паліва і жывых жывёлаў, а таксама кантэйнэры на плятформенных 2-восевых вагонах «КГС-з». Мела 1525 грузавых і 75 паяжджанскіх вагонаў, 40 дызэльных і 16 электрычных лякаматываў, а таксама 11 дызэльных і 4 электрацягнікі[2]. Сярод супрацоўнікаў 450 працавалі на цягніках, 191 ва ўправе, 175 у грузаперавозках і 118 у перавозках паяжджанаў[5]. Прадпрыемства было сябрам Міжнароднага зьвязу чыгунак (Францыя) і брало ўдзел у Канвэнцыі 1980 году «Аб міжнародных чыгуначных перавозках»[6].

Remove ads

Будова

На 2025 год «Транспарт Чыгункі Рэспублікі Паўночная Македонія» працаваў на 10 чыгуначных вакзалах у Паўночнай Македоніі ў такіх гарадах, як Скоп’е, Бітала, Вэлес, Геўгелія, Госьцівар, Кочані, Куманава, Прылеп, Тэтава і Шціп[7]. Дадаткова цягнікі спыняліся на такіх 8 чыгуначных станцыях, як: Табанаўцы, Градзка, Нэгоціна, Дэмір-Капія, Богаміла, Авечае поле, Гёрчэ Петраў і Кічэва[8].

Thumb
Чыгуначная станцыя ў Прылепе (2012 год)

Цеплавозы запраўлялі дызэльным палівам у дэпо Лісіча, дзе месьціліся рэзэрвуары на 3000 т. Пры патрэбе таксама задзейнічалі рэзэрвуары на 50 т, якія знаходзіліся пры станцыях у Вэлесе, Геўгеліі і Бітале. Зьмякчаную ваду выдавалі ў двух дэпо Лісічы і Трубарэва, а таксама ў Геўгеліі[9]. Падразьдзяленьне «Інвэстыцыйнае абслугоўваньне» ажыцьцяўляла:

  • рамонт электрычных машынаў, лякаматываў сэрыяў 441 і 461, цягнікоў, дызэльных рухавікоў і кампрэсараў;
  • выраб запасных частак цягнікоў;
  • апрацоўку абадох і аднаблёчных колаў;
  • раўнаваньне каленчатых валаў;
  • сьвідраваньне і расточваньне блёкаў рухавікоў;
  • выраўноўваньне галовак і блёкаў рухавікоў плоскім шліфаваньнем;
  • выпрабаваньне кольцаў на галоўках рухавікоў унутранага згараваньня;
  • прэсоўку дэталяў[10].
Remove ads

Праезд

На 2025 год «Транспарт Чыгункі Рэспублікі Паўночная Македонія» прадаваў пэнсіянэрам і іншым пажылым асобам у веку ад 60 гадоў квіткі за 30 % ад поўнай цаны, а моладзі ў веку да 27 гадоў і дзеці ад 4 да 12 гадоў — за 50 % ад поўнай цаны, як і вучням ды студэнтам гуртам ад 6 чалавек пры навучальнай паездцы з настаўнікам або выкладнікам адпаведна. Праезд дзяцей да 4-х гадоў без займаньня асобнага месца быў бясплатным. Сябры Таварыства журналістаў Македоніі плацілі 70 % цаны праезду, а сябры Саюзу сьляпых Македоніі — 25 % 6 разоў на год пры адначасным бясплатным праезьдзе суправаджальніка. Вайсковыя інваліды езьдзілі за 25 % цаны 3 разы на год, а таксама бясплатна езьдзілі 60 дзён на год разам зь сем’ямі. Дазвалялася бронь месца ў цягніку за 2 месяцы і ў дзень паездкі з умовай яго заняцьця за 15 хвілінаў да адпраўленьня. Таксама дапускаўся правоз складальнага ровара за даплату і дробнай свойскай жывёлы ў кошыку, клетцы і ручной паклажы, а таксама дробнага сабакі, які зьмяшчаўся на каленях. Тэрмін дзеяньня квітка ў адзін бок складаў 1 дзень на адлегласьць да 100 км і 2 дні — на большую адлегласьць. Для квітка ў абодва бакі тэрмін складаў пры адлегласьці падарожжа:

  • да 50 км — 1 дзень;
  • да 100 км — 2 дні;
  • звыш 100 км — 30 дзён;
  • да 100 км у сьвяточныя дні — зь пачатку содняў напярэдадні сьвята да канца содняў пасьля яго[11].

На міжнародным маршруце ў Сэрбію Скоп’е — Бялград цана ложка складала 371 македонскі дэнар[12]. Квіткі на міжнародны праезд прадавалі ў адзін і абодва бакі ў касах на 16 станцыях: Скоп’е, Воўкава, Гёрчэ Петраў, Куманава, Вэлес, Нэгоціна, Вардар, Геўгелія, Бітала, Прылеп, Шціп, Тэтава, Госьцівар, Градзка, Кічэва і Табанаўцы[13].

Remove ads

Мінуўшчына

Thumb
Электрацягнік «МЖ 411» (2016 год)

У сьнежні 1944 году стварылі «Македонскую дзяржаўную чыгунку» і ўвялі ў дзеяньне першы адноўлены лякаматыў у Геўгеліі. У 1945 годзе зацьвердзілі Часовы парадак перавозак падарожнікаў, багажу і грузаў на «Македонскай фэдэральнай чыгунцы». Пры канцы 1945 году яе пераўтварылі ў «Дзяржаўную дырэкцыю чыгункі ў Скоп'і» ў складзе «Югаслаўскай чыгункі»[14]. 25 траўня 1952 году адчынілі новую чыгуначную лінію Скоп’е — Госьцівар. У 1956 годзе дабудавалі лінію КуманаваБелякоўцы. У 1957 годзе запрацавала лінія Бакарна ГумноСапотніца[15].

У 1963 годзе яе пераўтварылі ў «Чыгуначное транспартнае прадпрыемства Скоп'я», якое ў 1977 годзе перайменавалі ў «Чыгуначную транспартную арганізацыю Скоп'я», але ў 1990 годзе вярнулі ранейшую назву[14]. 29 лістапада 1969 году адчынілі лінію Госьцівар — Кічэва з адгалінаваньнем ЗаясТаймішы. 27 ліпеня 1981 году запрацавалі новы чыгуначны вузел і пасажырская станцыя ў Скоп’е[15]. У 1995 годзе прадпрыемства пераўтварылі ў дзяржаўнае прадпрыемства «Македонская чыгунка»[14].

У 2007 годзе «Македонскую чыгунку» пераўтварылі ў «Транспарт Македонскай чыгункі», зь якога вылучылі «Інфраструктуру Македонскай чыгункі»[15]. Пасьля перайменаваньня краіны ў Паўночную Македонію згодна з Прэспанскім пагадненьнем 2018 году прадпрыемства атрымала назву «Транспарт Чыгункі Рэспублікі Паўночная Македонія».

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads