Трасьцяніца (Берасьцейская вобласьць)
вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Трасьцяні́ца[3] (таксама — Трусьцянэ́ца[3]) — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Ратайчыцкага сельсавету. Знаходзіцца на правым беразе ракі Лясной.
Remove ads
Гісторыя
Упершыню згадана ў другой палове XV стагодзьдзя, была шляхецкім маёнткам, якім валодалі Сангушкі. Пасьля адміністрацыйнай рэформы сярэдзіны XVI стагодзьдзя ў Вялікім княстве Літоўскім у складзе Берасьцейскага павету Берасьцейскага ваяводзтва[4].
Пасьля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Трасьцяніца ў складзе Расейскай імпэрыі, належала да Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні.
У сярэдзіне XIX стагодзьдзя маёнтак належаў Патоцкім, у 1873 годзе ў вёсцы ўзьведзена драўляная Сьвята-Праабражэнская царква, а ў 1877 годзе на могілках пабудавана таксама драўляная Дзьмітрыеўская царква. Па перапісе 1897 году ў вёсцы было 15 жыхароў. У пачатку XX стагодзьдзя належала барону Корфу, у гэты пэрыяд у вёсцы таксама існавала каталіцкая капліца (не захавалася)[4].
Згодна з Рыскай мірнай дамовай у 1921 годзе вёска ўвайшла ў склад міжваеннай Польшчы, дзе ўваходзіла ў Берасьцейскі павет Палескага ваяводзтва. У 1923 годзе тут было 39 двароў і 219 жыхароў.
З 1939 году ў складзе БССР. У час Вялікай Айчыннай вайны на франтах загінула 24 жыхары вёскі[4].
У 2015 годзе руіны могілкавай Дзьмітрыеўскай царквы (1877) былі цалкам разабраны[5].
Remove ads
Насельніцтва
- 2009 год — 78 чалавек[1]
- 1999 год — 100 чалавек
Інфармацыя для турыстаў
- Сьвята-Праабражэнская царква. Драўляная праваслаўная царква 1873 году пабудовы. Помнік народнага драўлянага дойлідзтва[6]
- Безкурганных магільнік. За два кілямэтры на поўнач ад вёскі, вялікая частка занятая сучасным могілкамі. Магільнік датуецца IV—II стагодзьдзем да н. э., належаў плямёнам паморскай культуры[6].
- Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. Пахаваныя 22 воіны, якія загінулі ў 1944 годзе пры вызваленьні раёну, і 2 партызаны. У 1965 годзе ўсталяваны абэліск, а ў 1982 годзе — скульптура воіна[6].
- Два курганныя могільнікі. Знаходзяцца за 0,7 км на паўночны захад ад вёскі і за 0,5 км на паўднёвы захад ад вёскі. Датуюцца XI—XIII стагодзьдзямі, належалі дрыгавічам[6].
Усе вышэйпералічаныя аб’екты ўключаны ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь[7].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads