Трашчаткі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Трашчаткі́ (па-польску: Treszczotki, па-падляску: Treščutkí[2]) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Бельск-Падляскі.

Хуткія факты

Ля вёскі працякае рака Локніца.

Remove ads

Насельніцтва

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. Нараджэньня Яна Хрысьціцеля ў Пасынках[3]). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Божай Маці з Гары Кармэль у Бельску-Падляскім[4]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

Гісторыя

Трашчаткі існавалі ўжо ў 16 ст., калі былі часткай кленіцкай воласьці. На пачатку 17 ст. гэтай вёскай валодалі Лакніцкія з Локніцы, але пасьля вярнулася яна ў каралеўскае ўладаньне. З 1870 году Трашчаткі прыналежаць пасынкоўскай парафіі (раней праваслаўныя вернікі маліліся ў кленіцкай царкве[5]. У міжваенны пэрыяд Трашчаткі прыналежалі да гміны Пасынкі Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 45 жыхароў (усе праваслаўныя, але пагалоўна запісаныя палякамі)[6]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Трашчаткі былі далучаныя да гміны Бельск-Падляскі.

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads