Эсхіл
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эсхіл (па-старажытнагрэцку: Αἰσχύλος, 525 да н. э., Элеўсін, Грэцыя — 456 да н. э., Гэле, Сыцылія) — старажытнагрэцкі драматург, бацька эўрапейскай трагедыі, які стварыў новыя сцэнічныя магчымасьці праз увядзеньне другога актора (даэсхілаўская трагедыя ўяўляла сабою харавую кантату з удзелам аднаго актора-дэкляматара).
Браў удзел у войнах супраць пэрсаў: у Маратонскай бітве (490 да н. э.), бітве пры Саляміне (480 да н. э.) і, магчыма, у бітве пры Плятэях (479 да н. э.). Аўтар трагедый «Прасіцелькі», «Пэрсы», «Сямёра супраць Тэбаў», «Прыкуты Прамэтэй» і трылёгіі «Арэстэя». Вядомыя назвы яшчэ каля 80-ці твораў Эсхіла (трагедыі, сатыраўскія драмы), частка якіх дайшла да нас у фрагмэнтах. Трагедыі «Пэрсы» і «Прыкуты Праметэй» на беларускую мову пераклаў Лявон Баршчэўскі (зб. «Старагрэцкая драматургія», 2020).
Remove ads
Беларускія пераклады
- Эсхіл. Сафокл. Прыкуты Праметэй. Антыгона / Прадмова і пераклад «Прыкуты Праметэй» Лявона Баршчэўскага. «Антыгона»: Пераклад Юльяна Дрэйзіна. (Новая рэдакцыя Лявона Баршчэўскага). — Менск: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр, 1993. — 100 с. — (Школьная бібліятэка). — 2500 ас. — ISBN 5-86952-013-4
- Старагрэцкая драматургія: Эсхіл — Персы; Прыкуты Праметэй. Сафокл — Эдып-цар; Антыгона. Эўрыпід — Бакханкі. Арыстафан — Люсістрата; Жабы. Менандр — Адлюднік / пераклад са старагрэцкай: прадмова А. Жлуткі; камэнтар: Л. Баршчэўскі. — Менск: Зьміцер Колас, 2020. — С. —. — 455 с. — (Драматургі свету). — 99 ас. — ISBN 978-985-23-0088-9
Remove ads
Літаратура
- Малюковіч, С. Дз. Эсхіл. // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 2004 Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя. — С. 173, 174.
- Лебядзевіч, Дз. М. Трагедыя Эсхіла «Прыкуты Праметэй» // Беларуская мова і літаратура. — Менск: Адукацыя і выхаванне, 1996. — В. 2.
- Ратабыльская, Таццяна Анатольеўна. Гісторыя сусветнага тэатра. Эсхіл. // Народная асвета : часопіс. — 1996. — № 3.
- Таццяна Шамякіна. Міфалогія і беларуская літаратура: нарысы і эсэ / пасляслоўе І. Чароты. — Менск: Мастацкая літаратура, 2008. — С. 213—242. — 391 с. — (Бібліятэка школьніка). — 2000 ас. — ISBN 978-985-02-0925-2
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads