Туркоўская Слабада
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Турко́ўская Слабада́[1] (па-расейску: Турковская Слобода) — вёска ў Варатынскім сельсавеце Бабруйскага раёну Магілёўскае вобласьці. Знаходзіцца паблізу шашы Бабруйск — Жлобін за 3 км ад чыгуначнае станцыі Амельня на лініі Бабруйск — Жлобін.
Remove ads
Назоў
Назоў, верагодна, паходзіць ад уласнага імя Тур і тыпу паселішча слабада.
Гісторыя
У 1744 годзе згадваецца як Туркоўская Слабада (інакш - Сенякі) ў складзе маёнтка Туркі ва ўласнасці ў Скарынаў у Рэчыцкім павеце ВКЛ[2]. У 1897 годзе — вёска Туркі-Слабада Туркоўскае воласьці Бабруйскага павету, 71 двор, 86 жыхароў. Напачатку ХХ стагодзьдзя было 75 двароў і 445 жыхароў, збудаваная драўляная стараабрадніцкая Пакроўская царква. У 1917 годзе — 74 двары, 431 жыхар, а ў 1926 годзе — 101 двор і 500 жыхароў. У 1932 годзе створаны калгас «Чырвоны барацьбіт», у вёсцы працаваў млын. Напачатку 1997 году было 43 двары, у якіх жыло 86 чалавек.
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 59 жыхароў
- 2007 год — 68 жыхароў, 34 двары[3]
- 1999 год — 75 жыхароў
Славутасьці
- У вёсцы дзейнічае драўляная стараабрадніцкая Пакроўская царква (пачатак ХХ стагодзьдзя).
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads