Леанід Дранько-Майсюк

беларускі паэт From Wikipedia, the free encyclopedia

Леанід Дранько-Майсюк
Remove ads

Леанід Дранько-Майсюк (нарадзіўся 10 кастрычніка 1957 году) — беларускі паэт.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 10 кастрычніка 1957 году ў працоўнай сям’і ў горадзе Давыд-Гарадок Столінскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Дзед — Мікалай Дранько, габрэйскага паходжаньня, працаваў шаўцом ў арцелях ў Давыд-Гарадку. Мясцовыя жыхары звалі паміж сабою Мікалая таксама яшчэ й Майсюк. Яго сына Васіля (бацька Леаніда, нар. у 1931 г.) запісалі ў царкоўную кнігу Дранько-Майсюком, па габрэйскай мянушчцы бацькі. Пасьля вайны, калі выпісвалі савецкія дакумэнты на падставе царкоўных запісаў, Васілю выдалі пасьведчаньне аб нараджэньні з прозьвішчам Дранько-Майсюк[1].

Леанід Дранько-Майсюк у 1974 годзе скончыў Давыд-Гарадоцкую сярэднюю школу, працаваў на мясцовым заводзе сьлясарна-мантажных інструмэнтаў. У 1975 годзе паступіў на завочнае аддзяленьне паэзіі Літаратурнага інстытуту імя М. Горкага ў Маскве. У 1976—1978 гадах служыў у Савецкай Арміі. Пасьля дэмабілізацыі перавёўся на стацыянарнае аддзяленьне Літынстытуту ў Маскве, які скончыў у 1982 годзе. У гэты пэрыяд пазнаёміўся з будучай жонкай, масквічкай Вольгай[1].

З 1982 — рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». З 1984 году — чалец СП СССР.

Першыя вершы надрукаваў у столінскай раённай газэце «Навіны Палесься» ў 1972 годзе. У 1974 годзе выступіў упершыню ў рэспубліканскім друку (газэта «Чырвоная змена»).

Аўтар зборнікаў вершаў «Вандроўнік» (1983), «Над пляцам» (1986), «Тут» (у зборнік увайшлі вершы, паэмы, эсэ; 1990), «Акропаль» (1994) і іншых. Выступае як празаік. Аўтар зборніку «Пра тое, як я» (1992). Асобныя вершы Л.Дранько-Майсюка пакладзены на музыку.

Remove ads

Водгукі

Уладзімер Караткевіч называў Леаніда Дранько-Майсюка «паэтам з рысамі рыцара»[2]. Па словах Уладзімера Някляева уяўленьні пра рыцарства Дранько-Майсюка «злучаны з яго стаўленьнем да жанчыны, да сяброў, да паэзіі, да Беларусі і ўсяму крэўнаму, беларускаму»[2].

Ушанаваньне

У 2013 годзе рэжысэр Яўген Сяцько стварыў на студыі «Летапіс» дакумэнтальны фільм «Леанід Дранько-Майсюк. Бязьмежнае»[3].

Кнігапіс

  • Леанід Дранько-Майсюк. «...Усе бачылі нястачу віна...» Аповесьць пра Адама Станкевіча. — Мінск: Кнігазбор, 2019. — 168;XXIV с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменьнікаў «Кнігарня пісьменьніка»; выпуск 123). — ISBN 978-985-7227-26-6

Літаратура

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads