Тымянка
вёска ў Сямятыцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ты́мянка (па-польску: Tymianka, па-падляску: Týmianka[1]) — вёска ў Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нурэц-Станцыя.
Remove ads
Насельніцтва
Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьвсьв. Кузьмы й Дзям’яна ў Цяляцічах[2]). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя. Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Ўзьнясеньня Крыжа Панскага ў Такарах[3]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Гісторыя
Гісторыя вёскі пачынаецца праўдападобна ў 15 ст. і пачаткова была прыватную ўласнасьцю небагатага шляхоцкага роду. З 16 ст. уваходзіла ў склад маёмасьцяў з цэнтрам у Высокім. Першапачатковая назва Тумін была зьмененая, каб пазьбегнуць памылак зь недалёкім Тумінам. У час Першай сусьветнай вайны ўсе жыхары Тымянкі знаходзіліся на бежанстве ў Расеі[4]. У міжваенны пэрыяд Тымянка прыналежала да гміны Палоўцы, а з 1928 г. да гміны Высокае Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 185 жыхароў (усе праваслаўныя беларусы)[5].
Remove ads
Зноскі
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads