Тым Круль
нідэрляндзкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тымаці Міхаэль «Тым» Круль (па-нідэрляндзку: Timothy Michael «Tim» Krul; нар. 3 красавіка 1988 году, Гаага, Нідэрлянды) — нідэрляндзкі футбаліст, брамнік. Колішні гулец нацыянальнай зборнай Нідэрляндаў.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Тым пачаў сваю кар’еру ў родным горадзе, у клюбе «АДО Дэн Гааг», але клюб не пагадзіўся заключыць зь ім прафэсійны кантракт, і Круль перайшоў у ангельскі клюб «Ньюкасл Юнайтэд», зь якім падпісаў трохгадовы кантракт. Першы матч за асноўны склад «Ньюкаслу» згуляў на перадсэзонных зборах супраць ПСВ 29 ліпеня 2006 году. Сустрэча скончылася паразай «Ньюкаслу».
3 жніўня 2007 году Круль далучыўся да шатляндзкага клюбу «Фалкірк» на правах арэнды да 1 студзеня 2008 году, але пагадненьне было падоўжана да канца сэзону пасьля шэрагу ўражлівых выступаў. 21 лістапада 2008 году Круль далучыўся таксама на правах арэнды да клюбу «Карлайл Юнайтэд» на адзін месяц, каб замяніць Бэна Элнўіка, які перайшоў у «Тотэнгэм»[4].
Круль вярнуўся ў «Ньюкасл» ў якасьці рэзэрвовага брамніка асноўнага гульца Стыва Гарпэра. Аднак 8 жніўня 2009 году ў матчы чэмпіянату Футбольнай лігі супраць «Ўэст Бромўіч Альбіёну», выйшаўшы на замену на палову гульні замест траўмаванага Гарпэр, правёў выдатны матч, захаўваўшы лік 1:1. Аднак пасьля таго як Гарпэр вярнуўся ў склад Круль сеў на лаўку.
Наступны шанец для маладога гульца адбыўся 18 верасьня 2010 году ўжо ў матчы Прэм’ер-Лігі супраць «Эвэртану» на Гудысан Парку, Тым выйшаў на замену на 35 хвіліне замест траўмаванага Стыва Гарпэра, гульня скончылася перамогай гасьцёў зь лікам 1:0[5]. У наступных гульнях Круль паказваў выдатную гульню, стала заваяваўшы, такім чынам, месца ў асноўным складзе.
Міжнародная
4 чэрвеня 2011 году Тым дэбютаваў у складзе зборнай Нідэрляндаў у таварыскай сустрэчы супраць зборнай Бразыліі. Гульня завяршылася зь лікам 0:0, а Круль правёў на пляцоўцы ўсе 90 хвілінаў. У наступным матчы, супраць зборнай Уругваю 8 чэрвеня ў Мантэвідэо, Круль захоўваў браму ў недатыкальнасьці да 82 хвіліны, калі брамнік не зладзіўся з ударам Люіса Суарэса.
Remove ads
Дасягненьні
«Ньюкасл Юнайтэд»:
- Уладальнік Кубку Інтэртота: 2006
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads