Уборкі (Менск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уборкі — гістарычная мясцовасьць Менску, разьмешчаная на поўдзень ад Віленскага вакзалу (цяперашні Менск-Пасажырскі) абапал палатна Маскоўска-Берасьцейскай чыгункі і далей да скрыжаваньня Новазахараўскай (Маскоўскай) вуліцы і Койданаўскага шляху. Гістарычныя Ўборкі — раён сучасных вуліцаў Магілёўскай — Вакзальнай — Рабкораўскай — Талстога і іншых. Гэтыя вуліцы паўсталі ў канцы XIX — пачатку XX стагодзьдзяў у зьвязку з пракладкай чыгуначнай лініі і будаваньнем двух вакзалаў[1].

На захад ад Уборак пачынаюцца Грушаўка і Добрыя Мысьлі, на поўнач — Пляшчанка, на ўсход — Ляхаўка, на паўднёвы ўсход — Серабранскія Млыны, на поўдзень — Сенажаны[2][3].
Remove ads
Гісторыя

Прадмесьце пачало актыўна забудоўвацца ў 70-я рокі XIX ст. у зьвязку з будаваньнем чыгункі. Паблізу знаходзіўся Немаршанскі гай, які разам зь вялікім Ляхаўскім гаем, паводле падарожніка і краязнаўцы Паўла Шпілеўскага, меў вядомасьць сваімі маёўкамі (травеньскімі гуляньнямі)[4]. Мяркуецца, што менавіта адсюль і пайшла назва ўрочышча «Боркі» або «Ўборкі», што значыць каля бору, лесу[5].

У пачатку XX ст. Уборкі ўваходзілі ў чацьвертую паліцэйскую частку места. Паміж чыгункамі ўва Ўборках праходзілі Вакзальная (захавалася яе траса), Малаюраўская (Льва Талстога), 2-я Сяргееўская (Рабкораўская). Сёньня можна ўбачыць кавалкі вуліцаў прадмесьця і за чыгункамі: гэта — вуліцы Прыгожая, Слонімская, Барысаўская (Студэнцкая)[6].
Прадмесьце вельмі хутка забудоўвалася, і мескія ўлады не пасьпявалі правяраць адпаведнасьць новых будынкаў і вулачак праектаваму пляну. У выніку чаго зьявіліся пэўныя праблемы з праездам тэрыторыяй раёну[5].
Да нашага часу мескія ўлады зьнесьлі большасьць драўляных будынкаў, аднак захаваліся асобныя пабудовы канца XIX — пачатку XX стагодзьдзяў. Тапонім Уборкі ніяк не пазначаецца на сучаснай мапе Менску, арыентырамі межаў колішняга прадмесьця зьяўляюцца сучасныя вуліцы Талстога, Маскоўская і Магілёўская[7].
Remove ads
Старыя адрасы

- Вакзальная 7. Склад газы манапалістычнага аб’яданьня «Нобель». Разьмяшчаўся за чыгуначнымі рэйкамі насупраць Віленскага вакзала. Дакладнае месцазнаходаньне застаецца нявызначаным.
- Вакзальная 10. Управа камэнданта. Будынак стаяў за чыгуначнымі рэйкамі, насупраць Віленскага вакзала. Побач зь ім знаходзіўся зборны пункт навабранцаў, адкуль салдатаў чыгункай перавозілі да месца будучай службы.
- Малаюраўская, 12, дом Рэдзькі. У гэтым драўляным будынку ў 1915—1918 роках жыў Зьмітрок Бядуля. Тут жа, у пісьменьніка, у верасьні 1916 року пасяліўся Максім Багдановіч. Будынак захаваўся і пэўны час стаяў на сваім ранейшым месцы, у сярэдзіне 1980-х рокаў яго перанесьлі на Рабкораўскі завулак.
- Новазахараўская 9, дом Дунэра. Пецярбурская фатаграфія «Эскандэр». Працавала з 1891 року. Знаходзілася налева ад чыгуначнага шляхаправоду, паблізу цяперашняга Заходняга моста насупраць Дабрамысьленскага завулку.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads