Уладзіслаў Курашкевіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзіслаў Курашкевіч (па-польску: Władysław Kuraszkiewicz; 1905—1997) — польскі мовазнаўца-славіст, прафэсар унівэрсытэтаў у Львове, Любліне (1936—1939), Ўроцлаве (з 1946) і Познані (з 1950).
Сябра Польскай акадэміі навук з 1967 году. Шматлікія навуковыя працы датычаць гісторыі і дыялекталёгіі польскай мовы, сярод іншага: «Даследаваньне польскіх насавых галосных» (1932), «Паходжаньне польскай мовы ў сьвятле вынікаў гістарычнай дыялекталёгіі» (1953). Выдаў старапольскія тэксты з разьлеглым дасьледаваньнем іх мовы, напрыклад, «Postylla» Мікалая Рэя як важную крыніцу для дасьледаваньня гісторыі польскай мовы, а таксама — «Накіды пра мову Мікалая Рэя», «Галіцка-Валынскія граматы» XIV-XV стагоддьдзяў (1934), «Нарыс усходнеславянскай дыялекталёгіі» (1954), «Наўгародзкія берасьцяныя граматы» (1957), «Асноўныя зьвесткі пра гістарычную граматыку польскай мовы» (1970).
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads