Людвік Пацей
абозны вялікі літоўскі, стражнік вялікі літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Людвік Пацей (каля 1726 — студзень 1771) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Абозны (1744—1748) і стражнік вялікі літоўскі (з 1748).
Быў старостам рагачоўскім і алькеніцкім. Кавалер Ордэна Белага Арла (1757).
Remove ads
Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Пацеяў гербу «Вага», сын Аляксандра, падчашага вялікага літоўскага, і Тэрэзы з Войнаў-Ясянецкіх, удавы кашталяна амсьціслаўскага Канстантына Бэнэдыкта Бжастоўскага. Меў малодшага брата Леанарда (каля 1730 — 1774), стражніка вялікага літоўскага.
У 1744 годзе атрымаў урад абознага, у 1748 годзе — стражніка вялікага літоўскага. Абіраўся паслом на соймы 1748 (ад Ковенскага павету), 1750, 1752 (ад Троцкага павету), 1754 (ад Рэчыцкага павету) і 1764 гадоў. На апошнім зь іх падтрымаў абраньне каралём і вялікім князем Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
У 1767 годзе ўзяў удзел у канфэдэрацыі Вялікага Княства Літоўскага з прыхільнікаў расейскай імпэратрыцы Кацярыны II, да якой езьдзіў на чале дэлегацыі. У часы Барскай канфэдэрацыі займаў хісткую пазыцыю паміж канфэдэратамі і каралём[4].
У шлюбе зь Вікторыяй, дачкой ваяводы пазнанскага Станіслава Патоцкага, у шлюбе зь якой нашчадкаў не пакінуў.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads