Уладзімер Басалыга
беларускі мастак From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзі́мер Само́йлавіч Басалы́га (1 красавіка 1940, Слуцак, БССР — 7 чэрвеня 2020) — беларускі і савецкі графік. Брат Міхаіла Басалыгі.
Remove ads
Біяграфія
У 1960 годзе скончыў Менскую мастацкую вучэльню імя Глебава, у 1967 — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. З 1966 па 1971 гады працаваў галоўным мастаком Управы мастацкай прамысловасьці Міністэрства мясцовай прамысловасьці БССР, з 1971 па 1980 — галоўным мастаком Мастацкага фонду БССР.
У пачатку 1980-х быў звольнены пасьля даносу ў КДБ, за тое, што ён крытыкаваў расейскага палкаводца Аляксандра Суворава, які здушыў паўстаньне Тадэвуша Касьцюшкі. Пасьля гэтага мастак 9 гадоў быў беспрацоўным. Усё наладзілася толькі з распадам Савецкага Саюзу[1].
З 1989 па 1992 — старэйшы выкладчык, з 1992 па 1999 — дэкан, дацэнт мастацкага факультэту Беларускай акадэмі мастацтваў. З 1999 — намесьнік старшыні, а з 2001 па 2007 — старшыня Беларускага саюзу мастакоў.
Быў жанаты, трое дзяцей, тры ўнукі.
Памёр 7 чэрвеня 2020 году[2].
Remove ads
Творчасьць
Творчасьць Уладзімера Басалыгі як мастака-графіка пачынаецца з афармленьня зборніка вершаў Сяргея Грахоўскага. Сярод найбольш цікавых прац у кніжнай графіцы — ілюстрацыі да кнігі «Мая Іліяда» Ўладзімера Караткевіча, «Крык жураўліны» Максіма Танка, «Невадам зь Нёмана» Ларысы Геніюш. З канца 1970-х і ўсе 1980-я гады працаваў над графічнай сэрыяй «Помнікі дойлідзтва Беларусі», якую склалі больш за тры дзясяткі аўтарскіх твораў. На стварэньне сэрыі натхніў Уладзімер Караткевіч, якога Басалыга лічыў сябрам і аднадумцам.
У рэспубліканскіх і ўсесаюзных выставах удзельнічаў з 1963 году. Асноўныя жанры працаў: кніжная і станковая графіка, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, эксьлібрысы.
Для творчасьці Ўладзімера Басалыгі характэрныя повязь з традыцыямі беларускага народнага мастацтва, яркая дэкарацыйнасьць, глыбокае пранікненьне ў задуму літаратурнага твору. Галоўныя тэмы творчасьці зьвязаныя з нацыянальнай культурай, традыцыйным побытам, народнымі вераваньнямі, беларускай мовай (сэрыя «Мова наша родная»), архітэктурай (распачатая ў 1977 годзе нізка «Помнікі дойлідзтва Беларусі» працягваецца і цяпер).
Remove ads
Творы
Выявы да кніг:
- «Перазовы» Ніла Гілевіча (Менск, 1967),
- «Ключ жураўліны» і «Хай будзе святло» Максіма Танка (Менск, 1972, разам з братам),
- «Добро пожаловать!» Петруся Броўкі (Менск, 1972, разам з братам),
- альбом «Гравюры Францыска Скарыны» (Менск, 1972),
- «Ладушки-Ладки» (разам зь Е. Лось, Н. Паплаўскай, 1977).
Станковые працы:
- «Уважайте родное слово» (1976)
- трыптых «Песня трудолюбию» (1976)
- «Державы нашей сердце, цвети, родной мой Минск» (1976)
- «Воспоминания о земле», «Земное и космическое» (1976)
- сэрыя «Памятники зодчества Белоруссии» (1977)
- партрэт Мікалая Гусоўскага (1980, літаграфія)
Узнагароды
- Мэдаль Францішка Скарыны (1990).
- Больш за 40 дыплёмаў рэспубліканскіх, міжрэспубліканскіх і ўсесаюзных конкурсаў мастацтва кнігі.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads