Уладзімер Макоўскі
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзі́мер Мако́ўскі (нар. 23 красавіка 1977 году) — беларускі футбаліст, нападнік. Найлепшы футбаліст Беларусі 1996 году. Уваходзіць у Клюб беларускіх бамбардзіраў для футбалістаў, якія забілі 100 і болей галоў на найвышэйшым узроўні[2].
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Уладзімер Макоўскі і ягоны брат-блізьнюк Міхаіл пачалі займацца футболам у родным Маладэчне, дзе іхным настаўнікам у мясцовай ДЮСШ быў Анатоль Берасьнёў. У веку 16 гадоў юнакі апынуліся ў клюбе «Электрамодуль», які браў удзел у першынстве трэцяга дывізіёну Беларусі. Аднойчы гульню гэтай каманды наведаў будучы трэнэр зборнай Беларусі Сяргей Бароўскі, які трэнаваў на той час іншы маладэчанскі «Мэталюрг». Ужо ў наступным сэзоне браты абаранялі колеры гэтай каманды, якая гуляла ў Найвышэйшай лізе і ставіла перад сабой значна больш сур’ёзныя задачы, чым іхняя папярэдняя каманда. У гэтым клюбе хлопцы правялі два гады, пасьля чаго іх запрасілі далучыцца да менскага «Дынама».
Менавіта ў сталічным клюбе па-сапраўднаму быў выкрыты талент Уладзімера. У 1996 годзе ён стаў найлепшым гульцом чэмпіянату Беларусі, дапамог сваёй камандзе здабыць срэбраныя ўзнагароды чэмпіянату і дакрочыць да фіналу Кубка Беларусі. У наступным годзе сам Макоўскі выглядаў магчыма і ня гэтак жа яскрава, аднак каманда змагла падняцца на верхавіну турнірнай табліцы чэмпіянату паводле вынікаў сэзону. Браты поруч перайшлі ў кіеўскае «Дынама», якое перажывала час адраджэньня. Былі прапановы і ад іншых клюбаў, у прыватнасьці ад маскоўскага «Спартака», аднак да канкрэтыкі там гэтак і не дайшло. У Кіеве на блізьнюкоў рабілі вялікія надзеі, аднак Уладзімеру было вельмі цяжка канкураваць за месца ў складзе зь Сяргеем Рабровым і Андрэем Шаўчэнкам. Таксама зьявіліся праблемы з выкананьнем спартовага рэжыму. Форму даводзілася падтрымліваць пераважна выступаючы ў складзе «Дынама-2». У 1999 годзе шляхі братоў Макоўскіх упершыню разышліся, бо Ўладзімер трапіў у каралявецкую «Балтыку». Аднак, даволі хутка двайняты зноў апынуліся разам, бо Ўладзімера запрасілі на параду брата ў склад палтаўскай «Ворсклы».
Цягам наступных чатырох гадоў Уладзімер зьмяніў цэлы шэраг клюбаў, сярод якіх былі ужгарадзкае «Закарпацьце», кіеўскі ЦСКА і зноў «Балтыка». У 2003 годзе ягоны кантракт з кіеўскім «Дынама» падышоў да канца, і Макоўскі пастанавіў сабе вярнуцца на радзіму, вярнуўшыся ў менскае «Дынама». Футбаліст пасьля гэтага зьмяняў каманды амаль што год, затрымаўшыся ў «Гарадзеі». Апошнім клюбам у гульнёвай кар’еры стала «Іслач».
Трэнэрская
Улетку 2012 году перайшоў на трэнэрскую працу. Пэўны час уваходзіў у трэнэрскі склад футбольнага клюбу «Іслач» з Найвышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі[3]. 10 жніўня 2016 году ў СМІ зьявілася інфармацыя аб датычнасьці Макоўскага зь некалькімі гульцамі клюбу да арганізацыі дамоўленых матчаў. Размова аб сустрэчы паміж камандамі «Іслач» і берасьцейскім «Дынама», у якім берасьцейская каманда займела перамогу зь лікам 4:2. 19 лютага 2018 году ўжо экс-трэнэр «Іслачы» Ўладзімер Макоўскі пажыцьцёва быў дыскваліфікаваны АБФФ[4].
Remove ads
Дамоўленыя гульні
За ўдзел у дамоўленых гульнях судом Першамайскага раёну Менску ў кастрычніку 2017 году асуджаны на 2 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу і цягам 5 гадоў забаронены ўдзел у прафэсійных спартовых спаборніцтвах[5], а ў лютым 2018 году пажыцьцёва дыскваліфікаваны Беларускай фэдэрацыяй футболу[4].
Дасягненьні
- Чэмпіён Беларусі: 1997
- Чэмпіён Украіны: 1998, 1999
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads