Уладзімер Марзон
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзі́мер Во́сіпавіч Марзо́н (19 лістапада [ст. ст. 7 лістапада] 1881, м. Заслаўе, Менскі павет — 6 верасьня 1954) — беларускі хірург.
У 1904 г. скончыў духоўную сэмінарыю. У 1905 годзе паступіў ва ўнівэрсытэт г. Санкт-Пецярбургу. Скончыў Юр’еўскі ўнівэрсытэт у 1911 годзе. Працаваў земскім лекарам Бабруйскага павету, хірургам Глускае ўчастковае бальніцы (1911—1913), хірургам Бабруйскае і іншых бальніц Менскае губэрні (1913—1915). Служыў ваенным хірургам (1915—1917), хірургам, загадчыкам хірургічнага аддзяленьня, загадчыкам Бабруйскае гарадзкое бальніцы (1917—1934). Кандыдат мэдычных навук, прафэсар (1935). Загадчык катэдры хірургіі і кансультант Магілёўскае абласное бальніцы (1934—1935). Загадчык катэдры апэратыўнае хірургіі Віцебскага мэдычнага інстытуту (1935—1941). Удзельнік нямецка-савецкай вайны. Супрацоўнік упраўленьняў Міністэрства аховы здароўя БССР (1943—1949), галоўны лекар бальніцы лекарска-санітарнага ўпраўленьня Міністэрства аховы здароўя БССР (1947—1949). Загадчык катэдры хірургіі (1947—1949), дырэктар (1949—1953) Беларускага інстытуту ўдасканаленьня лекараў.
Навуковыя працы прысьвечаныя дыягностыцы й эпідэміялёгіі хірургічных захворваньняў брушное поласьці, удасканаленьню апэратыўных мэтадаў лячэньня гінэкалягічных і ўралягічных хваробаў.
Заслужаны дзеяч навукі БССР (1938). Заслужаны лекар БССР (1948).
Імя У.Марзона ўвекавечана бабруйчанамі — буйнейшая больніца горада Бабруйска вядома месьцічам амаль выключна як Марзонаўка, хаця афіцыйна не мае імя У.Марзона.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
- Морзон Владимир Осипович (рас.) БелМАПО
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads