Уладзімер Мікалаевіч Белы

беларускі фізык From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзі́мер Мікала́евіч Бе́лы (нар. 1947, Рафалаў, Брагінскі раён, Гомельская вобласьць, цяпер Беларусь) — беларускі фізык.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...

Распрацаваў інтэрфэрамэтрычныя, спэкламэтрычныя і тамаграфічныя прылады лазэрнай дыягностыкі і неразбуральнага кантролю. Стварыў шэраг канфігурацыяў плоскіх супэрлінзаў блізкага і далёкага поля на аснове гіпэрбалічных мэтаматэрыялаў. доктар фізыка-матэматычных навук (1992) і прафэсар (1994). Ганаровы доктар Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (2009) і акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2021). Ляўрэат прэміі Ленінскага камсамолу Беларусі (1978) і Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2000)[1]. Узнагароджаны мэдалём Францішка Скарыны (2006).

Remove ads

Жыцьцяпіс

У 1968 годзе скончыў Гомельскі пэдагагічны інстытут і працаўладкаваўся ў Інстытут фізыкі Акадэміі навук Беларускай ССР. Напісаў навуковыя працы ў галіне крышталяоптыкі. Разьвіў тэорыю акустааптычнага ўзаемадзеяньня ў крышталях са складанай анізатрапіяй. Прапанаваў спосаб узмацненьня ўльтрагукавых хваляў[2]. У 1970 годзе быў узнагароджаны мэдалём «За вайсковую доблесьць». У 1978 годзе атрымаў прэмію Ленінскага камсамолу Беларусі за цыкль працаў «Дасьледаваньне працэсаў пераўтварэньня лазэрнага выпраменьваньня і распрацоўка на яго аснове крыніцаў магутнага кагерэнтнага сьвятла з плаўнай перабудовай частасьці ў бачным, ўльтрафіялетавым і інфрачырвоным дыяпазонах». У 2000 годзе атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі за цыкль працаў «Дасьледаваньне нелінейна-аптычных зьяваў і стварэньне на гэтай аснове новых высокаэфектыўных крыніцаў лазэрнага выпраменьваньня»[3].

1 сакавіка 2006 году быў узнагароджаны мэдалём Францішка Скарыны[4]. У 2014-м заняў пасаду намесьніка загадніка лябараторыі Інстытуту фізыкі НАНБ і быў абраны сябрам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 2015 годзе стаў загаднікам цэнтру дыягнастычных сыстэмаў Інстытуту фізыкі[3]. 17 сьнежня 2021 году Агульны сход НАНБ абраў Уладзімера Белага акадэмікам[5].

Remove ads

Навуковая дзейнасьць

На 2021 год напісаў звыш 480 навуковых працаў і атрымаў 50 патэнтаў ды аўтарскіх пасьведчаньняў. Распрацаваў тэорыю лазэрных пучкоў са складанай прасторавай будовай (гаўсавых, бэсэлевых, канічных, лагер- і бэсэль-гаўсавых, віхравых і сынгулярных, квазібездыфракцыйных спэкл-палёў) пры іх распаўсюдзе і пераўтварэньні ў анізатропных, неаднародных і расьсейвалых асяродзьдзях. Прадказаў і дасьледаваў некаторыя аптычныя эфэкты: лазэрны магнітарэфракцыйны, бездыфракцыйнага распаўсюду сьветлавых пучкоў ў навакольлі асаблівых напрамкаў 2-восевых крышталяў, сьпін-арбітальнай сувязі, самападладкі пад фазавы сынхранізм і палярызацыйна-незалежнай мадуляцыі. Тэарэтычна абгрунтаваў і прапанаваў шэраг спосабаў кіраваньня парамэтрамі лазэрнага выпраменьвання на аснове электра-акустааптычных узаемадзеяньняў. Распрацаваў і стварыў нелінейна-аптычныя пераўтваральнікі частасьці, акустааптычныя дэфлектары і мадулятары лазэрнага выпраменьваньня. Выявіў від аптычных прасторавых салітонаў у фотарэфракцыйных крышталях. Упершыню дасьледаваў асаблівасьці спін-арбітальнага пераўтварэньня бэсэлевых сьветлавых пучкоў у крышталях. Прадказаў і дасьледаваў від квазібездыфракцыйных паверхневых плязмон-палярытонаў, а таксама сьветлавых палёў квазібездыфракцыйнага мультыплязмону. Распрацаваў інтэрфэрамэтрычныя, спэкламэтрычныя і тамаграфічныя спосабы і прылады лазэрнай дыягностыкі і неразбуральнага кантролю. На аснове гіпэрбалічных мэтаматэрыялаў прапанаваў і стварыў шэраг канфігурацыяў плоскіх супэрлінзаў блізкага і далёкага поля[3].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads