Уладзімер Парфянок
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзíмер Парфянóк (1958, Астрына, Гарадзенская вобласьць, БССР, СССР — 14 студзеня 2024, Менск, Беларусь) — беларускі фатограф, прадстаўнік «новай хвалі» творчай фатаграфіі 1980-х, куратар і адзін з заснавальнікаў галерэі візуальных мастацтваў Nova[1].
Remove ads
Жыцьцяпіс
Навучаўся ў БДУ.
Фатаграфіі навучаўся ў студыі Валерыя Лабко. Удзельнічаў у шматлікіх выставачных праектах у Беларусі і за мяжой. Стваральнік і куратар праектаў галерэі "NOVA". У фатаграфіі – прыхільнік аналягавых тэхналёгіяў і ручнога друку[2].
Заснавальнік і рэдактар беларускага фатаграфічнага вэб-альманаху Photoscope.by[3].
Памёр 14 студзеня 2024 году ў Менску[4].
Пэрсанальныя выставы
• Lucida momenta. Галерэя «Fotografisk Galleri». Капэнгаген (Данія), 1995
• Lucida momenta. Галерэя «Foto Medium Art». Уроцлаў (Польшча), 1995
• Lucida momenta. Мастацкая галерэя «Kłodzki Osrodek Kultury». Клодзька (Польшча), 1996
• Lucida momenta. Дзяржаўны мастацкі музэй. Віцебск (Беларусь), 1997
• Vladimir Parfenok. Photography. У рамках «Backlight» — пятага Міжнароднага фатаграфічнага трыенале. Цэнтар фатаграфіі «Nykyaika». Тампэрэ (Фінляндыя), 1999
• Няпэўныя факты з месца падзеяў. «M-галерэя» Інстытуту імя Гётэ. Менск, 2002.
Remove ads
Публікацыі
• T.Eskola & H. Eerikainen. Toisinnakiat, SN-Kirjiat Publishing. Хэльсынкі (Фінляндыя). 1988. ISSN 951-615-707-6
• Eroosio/Erosion. 1980-luvun kasitteelista kuvataidetta ja valokuva Neuvostoliitosta, Kimmo Sarje, Amos Anderson Publishing. Хэльсынкі (Фінляндыя). 1990
• Photo Manifesto: Contemporary Photography in the USSR, Walker, Ursitti & McGinniss, Stewart, Tabori & Chang. 1991. Нью-Ёрк (ЗША). ISSN 1-55670-199-3
• The Best of Graphys. Photo, part II, One Page Publishing. Швайцарыя. ISBN 981-00-4769-X
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads