Уладзімер Юрчанка
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзі́мер Ю́рчанка (нар. 26 студзеня 1989 году) — колішні беларускі футбаліст, нападнік.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Выхаванец магілёўскага футболу. У 2006 годзе быў запрошаны ў менскае «Дынама». На наступны год замацаваўся ў асноўным складзе менчукоў, а ў 2008 годзе перайшоў у расейскі «Сатурн». За два гады правёў за «Сатурн» шэсьць матчаў, забіў адзін гол і ня здолеў стаць гульцом асновы.
Прарыў
Сэзон 2010 году гуляў у арэндзе ў магілёўскім «Дняпры». Быў трывалым гульцом асноўнага складу, у чэмпіянаце забіў 9 галоў. Дапамог магілёўскаму клюбу дакрочыць да раўнду плэй-оф Лігі Эўропы, забіўшы 6 галоў. У канцы 2010 году вярнуўся ў «Сатурн», але той неўзабаве спыніў сваё існаваньне, і Юрчанка ў якасьці свабоднага агента вымушаны быў шукаць новы клюб. У сакавіку 2011 году афіцыйна стаў гульцом салігорскага «Шахцёра». Аднак за салігорскі клюб пасьпеў згуляць усяго месяц, пасьля чаго атрымаў цяжкую траўму ў трэнавальным матчы за моладзевую зборную і выбыў да канца сэзону. У лютым 2012 году кантракт з «Шахцёрам» спыніўся, і яго было вырашана не падаўжаць.
У сакавіку 2012 году Юрчанка падпісаў новы кантракт з салігорцамі і амаль адразу выправіўся ў арэнду ў жодзінскае «Тарпэда-БелАЗ» дзеля здабыцьця гульнёвай практыкі. Але замацавацца ў жодзінскім клюбе Юрчанку не атрымалася. Улетку 2012 году ён пакінуў «Тарпэда-БелАЗ» і перайшоў у арэнду ў «Дняпро», які на той момант гуляў у Першай лізе, да канца сэзону. У магілёўскім клюбе Юрчанка адразу пачаў забіваць. У другім сваім матчы за «Дняпро» ён дапамог разграміць «Віцебск» (6:0), забіўшы 3 галы і зрабіўшы 2 галявыя перадачы. Усяго ў 12 матчах забіў 10 галоў, а каманда выйшла ў Найвышэйшую лігу зь першага месца.
Па заканчэньні арэнды Юрчанка вярнуўся ў «Шахцёр», дзе павінна была вызначыцца ягоная далейшая кар’ера. Кіраўніцтва клюбу жадала пакінуць Юрчанку ў «Шахцёры», але сам Уладзімер хацеў у Магілёў. У выніку, кіраўніцтва клюбу пайшло насустрач футбалісту, і ў студзені 2013 году Юрчанка быў аддадзены ў чарговую арэнду ў «Дняпро» на паўгады. У складзе «Дняпра» спачатку выступаў у асноўным складзе на пазыцыі правага нападніка. Але ня мог праявіць сябе належным чынам, забіўшы ўсяго адзін гол 4 траўня 2013 году, чым прынёс перамогу над БАТЭ зь лікам 2:1. Па заканчэньні арэнды ўлетку 2013 году спрабаваў працаўладкавацца за мяжой, але ў выніку зноў выправіўся ў Магілёў да канца сэзону 2013[2]. Але месца ў асноўным складзе ўжо ня меў і толькі зрэдку выходзіў на замены.
Згасаньне
Па заканчэньні тэрміну арэнды ў канцы 2013 году вярнуўся ў «Шахцёр»[3]. Новы галоўны трэнэр салігорскай каманды Сяргей Бароўскі пастанавіў даць Юрчанку шанец застацца ў камандзе. Гулец праходзіў з «Шахцёрам» перадсэзонную падрыхтоўку і ў выніку распачаў сэзон 2014 году ў стане гарнякоў. У «Шахцёры» гуляў пераважна за дублюючы склад, за асноўную каманду згуляў толькі ў чатырох матчах, выніковымі дзеяньнямі не адзначаўся. У чэрвені 2014 году быў выстаўлены салігорскім клюбам на трансфэр[4]. У ліпені 2014 году стала вядома, што Юрчанка асуджаны на чатыры месяцы за ўхіленьне ад адбываньня пакараньня[5]. Пасьля выхаду з турмы і заканчэньня кантракту з салігорскім клюбам пачаў падтрымліваць форму ў складзе берасьцейскага «Дынама»[6].
З студзеня 2015 году рэгулярна трэнаваўся з дынамаўцамі і нарэшце 13 лютага 2015 году падпісаў кантракт зь берасьцейскім клюбам[7]. Пачатак сэзону 2015 году прапусьціў праз траўму, а з чэрвеня пачаў зьяўляцца на полі, пераважна выходзячы на замену. У лютым 2016 году падпісаў кантракт з «Дняпром»[8]. У сэзоне 2016 году забіў 5 галоў у 25 матчах Першай лігі і другі раз дапамог магіляўчанам вярнуцца ў эліту.
Па заканчэньні тэрміну кантракту ў студзені 2017 году пакінуў «Дняпро»[9], аднак пазьней зноў трэнаваўся з камандай і ў лютым склаў новую працоўную дамову[10]. У першым жа сваім матчы 8 красавіка супраць «Віцебску» забіў гол, які стаў для нападніка першым у Найвышэйшай лізе з 2013 году. Месца ў асноўным складзе, аднак, ня меў, звычайна толькі зьяўляючыся на замену ў канцы сустрэчы. У ліпені 2017 году пакінуў магілёўскі клюб[11]. Зь верасня 2017 году да канца сэзону выступаў у Першай лізе за «Воршу»[12].
У першай палове 2018 году заставаўся без каманды, а ў жніўні далучыўся да клюбу Другой лігі «Горкі»[13], за які да канца году згуляў у двух матчах.
Remove ads
Міжнародная кар’ера
Выступаў за зборную Беларусі (да 21 году). Браў удзел у моладзевым чэмпіянаце Эўропы 2009 году. 12 кастрычніка 2010 году ў матчы ў адказ супраць зборнай Італіі за выхад у фінальную частку моладзевага чэмпіяната Эўропы 2011 году ўжо на пятай хвіліне аформіў дубль, што дазволіла беларускай зборнай трапіць на фінальны турнір. Сам Юрчанка, аднак, атрымаў цяжкую траўму перад да пачаткам турніру і ня здолеў узяць у ім удзел.
У 2012 годзе выступаў за алімпійскую зборную Беларусі на турніры ў Тулёне, але ня трапіў на летнія Алімпійскія гульні 2012 году у Лёндане.
Remove ads
Статыстыка
Арышт
У чэрвені 2014 году арыштаваны на чатыры месяцы за ўхіленьне ад пакараньня (неаплачаны штраф ДАІ)[14].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads