Уладзіслаў Жук
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзісла́ў Жук (нар. 11 чэрвеня 1994 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца віцебскага МЛ.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Выхаванец ДЮСШ гораду Стоўпцы, але пазьней выступаў за юнацкія каманды розных беларускіх клюбаў. Першым дарослым клюбам Уладзіслава ў 2012 годзе стала «Зорка-БДУ», дзе ён зь цягам часу здолеў замацавацца ў асноўным складзе. Па сэзоне 2014 году праходзіў прагляд у «Гомлі»[3] і «Тарпэда-БелАЗ»[4], аднак у выніку застаўся ў Менску.
У лютым 2016 году прыбыў на прагляд у «Слуцак»[5], але не падышоў і неўзабаве далучыўся да мазырскай «Славіі»[6], у складзе якой пачаў сэзон 2016 году. 2 красавіка 2016 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на пазыцыі левага паўабаронцы ў матчы супраць «Слуцка» (1:1). Здолеў замацавацца на гэтай пазыцыі, паводле вынікаў сэзону 2016 году быў прызнаны аматарамі клюбу найлепшым гульцом каманды[7]. Канец сэзону вымушаны быў прапусьціць праз службу ў войску[8].
У студзені 2017 году падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ[9]. Аднак, ня здолеў замацавацца ў складзе і ў красавіку таго ж году вярнуўся ў «Славію» на правах арэнды[10]. Прапусьціўшы пачатак сэзону праз траўмы, пазьней пачаў пераважна выходзіць на замену. Паводле вынікаў сэзону 2017 году «Славія» выбыла ў Першую лігу, а Жук вярнуўся ў БАТЭ[11].
У студзені 2018 году трэнаваўся з барысаўчанамі, аднак ня трапіў на першы турэцкі збор каманды. У лютым 2018 году далучыўся да «Смалявічаў», і ў сакавіку афіцыйна перайшоў у склад дэбютанта Найвышэйшай лігі ў арэнду з правам выкупу[12]. У складзе «Смалявічаў» быў гульцом першай каманды, аднак у жніўні 2018 году пакінуў дружыну[13] і неўзабаве перайшоў у арэнду ў «Слуцак»[14]. У верасьні не гуляў праз траўмы, а пазьней пачаў часам зьяўляцца ў пачатковым складзе слуцкай каманды. У студзені 2019 году пакінуў клюб[15] і неўзабаве скасаваў дамову і з БАТЭ[16].
З студзеня 2019 году знаходзіўся на праглядзе ў «Славіі» і ў выніку яшчэ раз стаў футбалістам мазырскага клюбу[17]. Хутка замацаваўся ў стартавым складзе мазырчукоў. У студзені 2021 году падоўжыў кантракт з клюбам[18]. У пачатку 2022 году ня трапіў у заяўку «Славіі» на сэзон і толькі ў ліпені зноў зьявіўся на полі. У лістападзе 2023 году пакінуў «Славію»[19][20]. У студзені 2024 году афіцыйна быў дапушчаны да прафэсійнай дзейнасьці спартоўца ў Беларусі камісіяй пры Генпракуратуры[21]. У студзені 2024 году пачаў трэнавацца зь першалігавым віцебскім «Макслайнам» і ў лютым афіцыйна узмацніў склад клюбу[22], стаўшы цягам сэзону 2024 году гульцом асноўнага складу.
Міжнародная
У 2014—2016 гадах выступаў за моладзевую зборную Беларусі. Двойчы зь ёй браў удзел у Кубку Садружнасьці ў Санкт-Пецярбургу.
Remove ads
Дасягненьні
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2017
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads