Унаі Сымон

гішпанскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Унаі Сымон
Remove ads

Уна́і Сымо́н (па-гішпанску: Unai Simón; нар. 11 чэрвеня 1997 году) — гішпанскі футбаліст, брамнік клюбу «Атлетык» зь Більбао і нацыянальнай зборнай Гішпаніі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Сымон далучыўся да акадэміі басконскага «Атлетыка» ў 2011 годзе[3]. Дэбютаваў за другую дружыну клюбу ў сэзоне 2014—2015 гадоў. Там жа правёў яшчэ некалькі гадоў, здабыўшы месца ў асноўным складзе. 2 чэрвеня 2017 году Сымона запрасіў у галоўную каманду тагачасны трэнэр «Атлетыка» Хасэ Анхэль Сыганда на перадсэзонны збор[4], аднак брамнік працягваў выступаў за другую дружыну. 13 ліпеня 2018 году Сымон працягнуў свой кантракт да 2023 году[5]. 15 жніўня 2018 году, пасьля сыходу з клюбу Кепы Арысабалягі і траўмы Яга Эрэрына, Сымон быў выкліканы да асноўнай каманды[6]. Спачатку гулец праводзіў матчы на лаўцы запасных, але потым перастаў зьяўляцца нават у заяўцы на матчы. Тым ня менш, 20 жніўня 2018 году брамнік зьявіўся ў пачатковым складзе клюбу ў гульне супраць «Леганэсу». Футбаліст працягнуў выходзіць у старце ў шэрагу наступных матчаў. 15 верасьня ён абараняў браму ў матчы супраць «Рэалу», які скончыўся ўнічыю 1:1. Брамнік некалькі разоў выратоўваў уласную браму ў шэрагу ключовых эпізодах, чым заслугаваў сабе абраньне найлепшым гульцом матчу[7]. У кастрычніку Эрэрын павярнуўся ў склад, і маладзён страціў месца ў складзе. На сэзон 2019—2020 гадоў Сымон абраў сабе кашулю з нумар 1 і адразу пачаў у старце. У матчы супраць «Барсэлёны» брамнік захаваў браму ад галоў[8]. Увесь сэзон футбаліст заставаўся галоўным брамнікам, прапусьціўшы толькі два матчы з-за хваробы. У жніўні 2020 году Сымон склаў новы кантракт з клюбам тэрмінам да 2025 году.

Міжнародная

Сымон яшчэ юнаком прыцягваўся да выступаў за нацыяльную зборную Гішпаніі розных узростаў. 20 жніўня 2020 году брамніка выклікалі да складу нацыянальнай зборнай Гішпаніі на матчы Лігі нацыяў. 11 лістапада 2020 году Сымон дэбютаваў у матчы супраць зборнай Нідэрляндаў. Гулец далучыўся да складу зборнай, каб узяць удзел у чэмпіянаце Эўропы 2020 году, які ладзіўся ў 2021 годзе. Сымон стаўся першым нумарам каманды, правёўшы ўсе матчы ў браме зборнай. У матчы 1/8 фіналу супраць зборнай Харватыі брамнік учыніў сур’ёзную памылку, выправіўшы мяч у сваю браму[9], але гэта не перашкодзіла Гішпаніі прасунуцца далей, дзе ў матчы 1/4 фіналу Сымон ужо стаў зоркай матчу[10].

Remove ads

Дасягненьні

«Алетык»:

Гішпанія:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads