Усевалад Родзевіч
беларускі грамадзкі дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Усе́валад Ро́дзевіч (11 верасьня 1916, Піншчына — 17 ліпеня 1998, Сыднэй, Аўстралія) — беларускі грамадзкі дзеяч, лейтэнант БКА.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Усевалад Родзевіч нарадзіўся ў сям’і праваслаўнага вайсковага сьвятара. Вучыўся ў польскай гімназіі ў Пінску, пазьней — у Гандлёвай акадэміі ў Львове. Мабілізаваны ў польскае войска ў 1939 годзе, трапіў у нямецкі палон. Па вызваленьні з палону з падачы Гестапа трапіў у канцэнтрацыйны лягер ў Трыры. Адтуль здолеў вярнуцца ў Беларусь і стаў ад’ютантам Прэзыдэнта БЦР Радаслава Астроўскага, лейтэнантам БКА. Удзельнічаў у Другім Усебеларускім кангрэсе.
Па вайне некаторы час жыў у Мюнхэне, а з 1949 году разам зь сям’ёй выехаў у Аўстралію, дзе пасяліўся ў Сыднэі. Быў сябром Беларускага аб’яднаньня ў Аўстраліі. Пазьней удзельнічаў у нацыянальных дзеях, ладжаных Беларускім культурна-грамадзкім клюбам. Меў намер напісаць успаміны, але не пасьпеў.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
- Родзевіч Усевалад (бел.) // Запісы. — Нью-Ёрк — Менск: БІНіМ, 2014. — № 37. — С. 182—183.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads