Усыса
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Усы́са, Гаража́нка — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Обалі (басэйн Дзьвіны). Цячэ ў Гарадоцкім і Шумілінскім раёнах Віцебскай вобласьці. Даўжыня 50 км. Плошча вадазбору 423 км².
Асноўны прыток — Каменка.
На рацэ места Гарадок. Уздоўж ракі вёскі Казінова, Старыя і Новыя Вайханы, Крынічная, Мішневічы, Скрыпкі і іншыя.
Remove ads
Агульныя зьвесткі
Выцякае з возера Кашо, за 1,5 км на захад ад вёскі Прудка. Цячэ праз азёры Лугавое, Арэхавае, Шчарбакоўскае. У вярхоўі завецца Гаражанкай. Упадае ў Обаль каля вёскі Мішневічаў Шумілінскага раёну[1].
Вадазбор на паўднёва-заходніх схілах Гарадоцкага ўзвышша. Азёрнасьць 1%. Шырыня даліны ракі 200—500 м, абалоны 50—80 м[2].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads