Яраслаў Гашак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Я́раслаў Га́шак (па-чэску: Jaroslav Hašek; 30 красавіка 1883, Прага — 3 студзеня 1923, Ліпніцы) — чэскі пісьменьнік-сатырык.
Remove ads
Біяграфія
Сын настаўніка. Адукацыю атрымаў у камэрцыйнай акадэміі. Літаратурную дзейнасьць пачаў з 18-гадовага веку ў газэтах і гумарыстычных часопісах кароткімі апавяданьнямі чэхаўскага тыпу, якія ён называў «гумарэскамі». Ужо ў гэтых апавяданьнях высьмейваюцца рэлігійныя забабоны, сямейны побыт дробнага буржуа, парлямэнт і іншыя зьявы ў тагачасным чэхаславацкім грамадзтве.
Мабілізацыя перапыніла літаратурную дзейнасьць Яраслава Гашака. У час Першай сусьветнай вайны яго накіравалі на фронт. Празь некаторы час Гашак трапляе ў Расею як палонны. Тут ён удзельнічаў у кастрычніцкім перавароце, уступіў у бальшавіцкую партыю і працаваў ва Ўфе падчас грамадзянскай вайны. Па сканчэньні вайны вярнуўся ў Прагу і з гэтага часу займаўся выключна літаратурай.

Remove ads
Раман пра бравага салдата Швэйка
Вайна і рэвалюцыя вызначылі другі пэрыяд ягонай творчасьці. Ад дробных побытавых апавяданьняў Гашак перайшоў да эпапэі. Ягоныя «Прыгоды бравага салдата Швэйка ў часе сусьветнай вайны» (Osudy dobrého vojáka Švejka za světové války, 1921—1923) прынесьлі Гашаку сусьветную славу. Раман быў перакладзены на мноства моваў. Твор Гашака, напісаны сакавітай мовай, з прымесьсю салдацкага жаргону і праскага арго, пабудаваны на чаргаваньні падзеяў у салдацкім жыцьці галоўнага героя, якое перарываецца характэрнымі адступленьнямі — успамінамі Швэйка, анэгдотамі, прыкладамі зь ягонага жыцьцёвага досьведу. Самі чэхі апраўдана называюць раман самай сьмешнай кніжкай у сьвеце.
Заўчасная сьмерць на сухоты ў 1923 годзе пакінула раман Швэйка няскончаным. Зь імем Гашака злучана мноства легендаў. Піварня, дзе любіў бавіць час пісьменьнік — самае прыцягальнае месца для турыстаў, якія прыяжджаюць у Прагу. Яраслаў Гашак — самы вядомы чэскі пісьменьнік мінулага стагодзьдзя.
Сучасным перакладчыкам «Швэйка» зьяўляецца Аляксандар Мажэйка.
Remove ads
Беларускія пераклады
- Яраслаў Гашак. Цьвёрдая скура: апавяданьні для дзяцей сярэдняга і старэйшага ўзросту / Пераклад з расейскай мовы. — Менск: БВД, 1931. — 34 с. — 3000 ас.
- Яраслаў Гашак. Швейк за дзеншчыка ў фельдкурата / Пераклад з расейскай: Міхася Зарэцкага. — Менск: Дзяржаўнае Выдавецтва Беларусі, 1931. — 87 с. — 7000 ас.
- Яраслаў Гашак. Прыгоды ўдалога ваякі Швейка. Частка другая / Пераклад з расейскай мовы: Максіма Лужаніна. — Менск: Дзяржаўнае Выдавецтва Беларусі, 1931. — 120 с. — 7000 ас.
- Яраслаў Гашак. Швейк за дзеншчыка ў фельдкурата / Пераклад з расейскай мовы: Міхася Зарэцкага. — Выд. 2-е. — Менск: Дзяржаўнае ваеннае выдавецтва БССР, 1932. — 85 с. — 7000 ас.
- Яраслаў Гашак. Прыгоды ўдалога ваякі Швейка. Частка трэцяя / Пераклад з расейскай мовы: Максіма Лужаніна. — Менск: Дзяржаўнае Выдавецтва Беларусі, 1932. — 223 с. — 5000 ас.
- Яраслаў Гашак і Карэл Ванек. Прыгоды ўдалога ваякі Швейка. Частка чацьвёртая / Пераклад з расейскай мовы: К. Вашына. — Менск: Дзяржаўнае Выдавецтва Беларусі, 1932. — 224 с. — 5000 ас.
- Карэл Ванек. Прыгоды ўдалога ваякі Швейка. Частка пятая / Пераклад з расейскай мовы: Т. Кляшторнага й Зьмітра Астапенкі. — Менск: Дзяржаўнае Выдавецтва Беларусі, 1932. — 204 с. — 5000 ас.
- Карэл Ванек. Прыгоды ўдалога ваякі Швейка. Частка шостая / Пераклад з расейскай мовы: Кузьмы Чорнага. — Менск: Дзяржаўнае Выдавецтва Беларусі, 1932. — 174 с. — 5000 ас.
- Яраслаў Гашак. Партрэт імпэратара Франца Іосіфа. // Пераклад з чэшскай мовы: Валеры Буйвал Jaroslav Hašek. Třetí dekameron. Grotesky a mystifikace. Praha, 1977.
- Яраслаў Гашак. Госць у хату: апавяданні / пераклад з чэшскай мовы, укладаньне А. Мажэйкі; пасляслоўе Тамары Кароткай. — Менск: Мастацкая літаратура, 1984. — 277 с. — (Бібліятэка замежнай прозы). — 12 000 ас.
- Яраслаў Гашак. Прыгоды бравага салдата Швейка ў Сусветнай вайне. Пераклаў з чэскай Іван Лучыц-Федарэц. // Крыніца : часопіс. — 1995. — № 6 (11). — С. 97—108.
- Яраслаў Гашак. Прыгоды ўдалага салдата Швейка / Пераклад з чэшскай мовы і ўступны артыкул А. Мажэйкі; Мастак Віктар Пятровіч Калінін. — Менск: Ураджай, 1997. — 496 с. — (Школьная бібліятэка). — 5000 ас. — ISBN 985-04-0208-3
- Яраслаў Гашак. Дваццаць гадоў таму // Пераклад з чэшскай мовы і ўступны артыкул Лявона Баршчэўскага Бабілёнская бібліятэка : замежная літаратура ў перакладах Нашай Нівы. — Менск: Кнігарня «Наша Ніва», 2007. — ISBN 978-985-6800-46-0.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads